Знайсці
06.04.2013 / 23:1742РусŁacБел

Сяргей Дарафееў пераходзіць на тэлеканал адміністрацыі Януковіча

Першае яго інтэрв'ю на новым месцы будзе з патрыярхам Кірылам.

Былы тэлевядучы канала АНТ Сяргей Дарафееў, які пераехаў працаваць ва Украіну, пераходзіць з незалежнага «5 канала» на канал «Інтэр», падкантрольны Сяргею Лёвачкіну — кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта Віктара Януковіча.
8 красавіка Дарафееў запіша інтэрв’ю з кіраўніком рускай праваслаўнай царквы Кірылам, паведамляе ўкраінскае выданне «Тэлекрытыка».

На «5 канале» тэлежурналіст вёў перадачу «Партрэты з Сяргеем Дарафеевым».

На «Інтэры» ён будзе працаваць у праекце «Позаочі» («За вочы»), дзе таксама бяруцца інтэрв’ю ў вядомых людзей.
Гэты праект цяпер вядзе былая супрацоўніца «5 канала».

Па словах Дарафеева, ён разглядае магчымасць удзелу ў некалькіх праектах, а на «Інтэры» бачыць для сябе больш магчымасцяў для рэалізацыі як медыямэнэджара і вядучага, чым на «5 канале». «Гэта мой першы канал, на якім я працаваў у Украіне. Гэта канал, які гарантаваў і забяспечыў мне высокую ступень прафесійнай свабоды. За гэта я заўсёды буду ўдзячны сваім супрацоўнікам і калегам з „5 канала“ і асабіста Пятру Парашэнку» (уласнік «5 канала»), — сказаў ён.

Дарафееў выказаў надзею, што такая ж свабода ў яго будзе і на «Інтэры». «Гэта вялікая кампанія з вялікай тэлевытворчасцю, і такая праца бліжэй да таго, чым я займаўся ў Мінску. На 5-м канале, фарматным, мне гэтага не хапала», — заявіў вядучы.

Генеральны прадзюсар «5 канала» Юрый Сцець заявіў, што здзіўлены інфармацыяй аб працы Дарафеева на «Інтэры». «Наколькі мне вядома, у яго была дамоўленасць з „5 каналам“ пра тое, што Сяргей працуе ў эфіры да мая. Таксама мы казалі, што да канца тэлесезона ён з’яўляецца тварам толькі „5 канала“. Нарэшце,

інфармацыя аб яго пераходзе на „Інтэр“ павінна была быць апублікаваная ў сумесным прэс-рэлізе канала і Дарафеева ў канцы супрацоўніцтва, у апошнія дні красавіка», —
сказаў генпрадзюсар. На яго думку, прычыну парушэння ўзгодненых дзеянняў варта шукаць у дамоўленасцях Дарафеева з уладальнікамі «Інтэра».

Апошні эфір у Беларусі (ток-шоу «Выбар») Дарафееў правёў у ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Не вытрымаўшы яго пытанняў, студыю пакінула кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, а Аляксандр Лукашэнка назваў вядучага «маладым журналістам, якога трэба паставіць на месца». Працу на «5 канале» Дарафееў пачаў у кастрычніку 2011 года. У лістападзе 2012-га атрымаў прэмію «Тэлетрыумф» у намінацыі «Інтэрв’юер».

Папулярны ў суседняй краіне інтэрнэт-рэсурс «Украінская праўда» навіну аб пераходзе журналіста на іншы канал размясціў пад загалоўкам «Пралукашэнкаўскі Дарафееў будзе служыць Лёвачкіну».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930