Знайсці
01.04.2013 / 10:2731РусŁacБел

Як «Паўлінка» ды «Народны» шпарылі па-руску

Піша Уладзімір Падгол.

Тэлерэпартажы з адкрыцця Купалаўскага тэатра ў пятніцу глядзеў у кампаніі сяброў у лазні. Сябры не займаюцца палітыкай, але сочаць за падзеямі, асабліва звязанымі з адраджэннем культуры ды дзеямі ўладара культуры. Тры разы падчас рэпартажаў сябры голасна абурыліся.

Адно з абурэнняў прагучала пры словах уладара тэатраў пра перавод Нацыянальнага тэатра на самаакупнасць. І гэтая тэма даволі шырока аналізавалась у незалежных інтэрнэт СМІ. Прычым, усе аналітыкі — тэатральныя крытыкі — сцвярджаюць неабходнасць датацыяў нацыянальнаму тэатру.

А вось што яшчэ зачапіла маіх сяброў — гэта рускамоўныя выказванні «зорак» Купалаўскага.

Дыктарка АНТ: «Нынешняя труппа — это 70 артистов, треть из них составляет молодёжь, выпускники Белорусской академии искусств. Начинающая актриса Екатерина Олейникова для роли Павлинки отращивала волосы, уверена, что не напрасно».

У кадры бачна, як сядзіць у крэсле дзяўчына ў строях Паўлінкі, яе аздабляе грымёр, бачна па ўсім, што рыхтуецца да выхада на сцэну і кажа (у тытрах — «Екатерина Олейникова»: «Очень волнительно, потому, что новый театр. Да и я — молодая актриса. Поэтому очень страшно — немножечко. Вот, но я думаю, что все будет очень хорошо, потому что работать с такими актерами как вот в Купаловском театре — замечательно просто».

Тытры «Народный артист Беларуси Николай Кириченко», зьвяртаецца да Лукашэнкі: «Возможно ли рассмотреть такой вопрос: «О возможности увеличения тарифных ставок для сотрудников театра в размере до 70% ?».

І толькі Марыя Захарэвіч, якую ў тытрах прадставілі «Народная артистка БССР», гаварыла па-беларуску. Адна Захарэвіч...

Уладзімір Падгол

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930