Даслаць навіну
Знайсці
0
Вадзiм (Вальдемаар) / адказаць
30.03.2013 / 09:34
Дзякуй. Дзякуй за адчыненыя вочы...
0
пара лель... / адказаць
30.03.2013 / 10:01
Крыж і Звон як Чалавек і Памяць.
0
Антось / адказаць
30.03.2013 / 12:13
Каб ПА-МАСТАЦКУ (да ўздрыгваньня) напісаць пра Хатынь - трэба ў сэрцы мець не абы-якое ВАГАДЛА... Здымкі дык і што гістарычныя...
0
кап / адказаць
30.03.2013 / 14:39
Каб не рэвалюцыя і не камуняцкая прапаганда "Хатыні" б ніколі не было. Бо спачатку была Катынь. Вайны б такой не было. Каб толькі не подласьць камуняцкай прапаганды. Не, яны ніколі не адмыюцца.
0
Мазынскі Валеры / адказаць
30.03.2013 / 22:10
Кранальна
0
Мiмаходзь / адказаць
30.03.2013 / 22:54
Вайна не скончылася ў 45-м: дагэтуль мы змагаемся з ценямі мінулага дзякуючы грамадзяніну Кабякову і іншым. А тая дзяўчына з Барысава - ахвяра той вайны: бо не ведае, што было з такімі ж людзьмі, як яна, у той час, і што можа здарыцца з ей, калі палітычная мэтазгоднасць пераможа чалавечую годнасць.
0
Валер Дранчук / адказаць
31.03.2013 / 00:10
Моцна. Між иншым, спадар Левін дзесьці ў інтэрвію не так даўно сказаў, што гатэль Кемпінскі страляе па плошчы Перамогі. Хіба ж не скрадзеная перамога...
0
Мiмаходзь / адказаць
31.03.2013 / 00:42
P.S. Вайна доўжыцца датуль, пакуль у ей есць патрэба.
0
Уладзімір Скрабатун / адказаць
31.03.2013 / 01:10
«...кіраўніцтва краіны робіць усё, каб у нас не скралі перамогу...» ======================================================= Па вялікаму рахунку менавіта гэты сказ можна было б пакінуць па-за ўвагай. Ну, няхай, робяць "усё, каб у нас не скралі перамогу..." Але, на памяць, з СССРаўскіх часоў, прыходзяць публікацыі ў прэсе, выказванні па тэлебачанні, што, маўляў, якіжах -- амерыканцы шчыра вераць у тое, што ў Другой сусветнай вайне супраць гітлераўскай Нямеччыны перамагла армія ЗША. Роляж Савецкай Арміі замоўчваецца. А што цяпер у незалежнай Беларусі? Вы не паверыце -- таксамажах! Можна сказаць, што амаль усе школьнікі шчыра вераць у тое, што ў Другой сусветнай вайне супраць гітлераўскай Нямеччыны перамагла не Савецкая Армія, а армія Рэспублікі Беларусь. І мне гэта казалі і не аднойчы знаёмыя і сябры ў якіх дзеці цяпер навучаюцца ў школе. Іхдзеці шчыра ў гэта вераць. Але, чаму? Ды ў нас усё ідэялагічна падвязана:Дзень незалежнасці РБ -- 3 ліпеня, на Дзень Перамогі 9 траўня школьнікі стаяць з піянерскімі гальштукамі ў ганаровай варце ля мемарыялаў, і ў рэшце рэшт гэтаму спрыяюць і такія выказванні -- "кіраўніцтва краіны робіць усё, каб у нас не скралі перамогу...» Дзе ж тут дзіцяці разабрацца... Кажуцьжа дзядзькі, што мы перамаглі! А дзе мы жывём? У Рэспубліцы Беларусь!
0
Бенедзікт / адказаць
31.03.2013 / 14:19
Усё так.
0
Ф Кепскі / адказаць
31.03.2013 / 17:00
І яшчэ галоўнае, чаму вучаць і Хатынь і Катынь і Курапаты і Нюрнбергскі працэс: словы "Я выконваў загад" больш не апраўданьне. Амапаўцы вы чулі?
0
оп / адказаць
01.04.2013 / 13:25
а што гэта за пракурор тут з'явыуся - Бенедзыкт: "так", "не так"?..
0
Апошні беларускі Апостал. / адказаць
01.04.2013 / 21:34
Цікавая рэч... значыць, што калі б паставілі ў Хатыні крыжы, то маўляў і лукашенка да ўлады бы недайшоў. Напэўна заблукаў бы ў крыжох... Я разумею галоўную думку аўтара... маўляў перарвалі безбожныя саветы сувязь беларусаў з небам, таму ў нас усё так і адбылося як адбылося... Думка, канешне, вельмі паэтычная і прыгожая, вунь і спадару Мазынскаму спадабалася... Вы толькі адно забываеце, што учынкі трэба рабіць ад сердца. Зараз колькі крыжоў панаставілі? І што стала сувязь беларусаў з Богам лепш? Нават на шаўроне адзелаў МУСа крыж існуе, але як дзяўблі яны дэманстрантаў, так і дзяўбуць, як сведчылі непраўду ў судах так і сведчуць... Мне падаецца больш трагічным іншы малюнак сучаснасці: мент з крыжом на плячы, сяче дубінай людзей пад Крыжамі Чырвонага Касцёла і позіркам апостала з дзідай ў рукох... Ня трэба кідаць каменні ў мінулае - лепш выправіце становішча ў сучасным, каб не было саромна ў будучым...
0
Space / адказаць
02.04.2013 / 08:52
Дзякуй спадар Ваганаў Патрэбу ў працягу "!вайны" маюць толькі ўлады, бо нават помнікі яны ставяць не забітым і спаленым, а толькі сабе і свайму нібыта клопату аб нашай памяці. Аде памяць не патрабуе ўладнай турботы і жыве насуперак усялякім штатным кабяковым
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера