Знайсці
25.03.2013 / 11:082РусŁacБел

«Наша Ніва» шукае рэпарцёраў

Прапанова скіраваная перадусім студэнтам, якія скончаць навучанне сёлета, але і ўсім іншым ахвотным.

Праца штодзённая, калектыў беларускамоўны, матываваны і малады. Аплата ганарарная, у залежнасці ад колькасці зробленых матэрыялаў, нагрузка вялікая, але, як тое кажуць, «поўны сацыяльны пакет».

Уменне фатаграфаваць і здымаць відэа будзе разглядацца як плюс пры адборы, таксама як і добрае веданне той ці іншай сферы жыцця.

Абавязковыя ўмовы:

— выдатная беларуская мова,

— прыклады таго, што і як Вы пішаце (публікацыі ў СМІ, на сайтах, блог, старонка ў сацыяльнай сетцы),

— жвавасць, напорыстасць,

— праца рэпарцёра неспалучальная з актыўнай палітычнай дзейнасцю ці з працай у дзяржаўных установах.

Перавага будзе аддавацца тым, хто публікаваўся ў «Нашай Ніве», асабліва рэгулярна.

Тым, хто шукае нерэгулярнай працы, гэтыя вакансіі не пасуюць.

Звесткі пра сябе дасылаць на [email protected] з пазнакай «Вакансія рэпарцёра». У лісце павінны быць: аўтабіяграфія, тэматыка, на якую Вы хацелі б пісаць, прыклады публікацый, спасылкі на свае публікацыі.

Прэтэндэнтам давядзецца прайсці сумоўе, тэст на веданне беларускай мовы і зрабіць на спробу матэрыял.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930