Даслаць навіну
Знайсці
21.03.2013 / 11:27 12

Ідэя святкавання Дня Волі: зацягнем нашую!

Даслаў Барадзед.

Шаноўнае Спадарства! Дзеўкі ды хлопцы, мужыкі ды жанчынкі! Ёсць прапанова, што да фармату святкавання Дня Волі-2013.

Спяваць!

А дакладней, падрыхтавацца, падвучыць песні, раздрукаваць тэксты (па пяць экземпляраў, каб перадаць іншым) і спяваць, ідучы калонай!

Ці трэба пераконваць кагосці ў патрэбе?!

Калона людзей, якая супольна пяе песню — гэта моц, прыгажосць, пазітыў, гэта дух Волі і Перамогі — чаго нам так не стае апошнім часам!

Дзеля рэалізацыі задумы патрэбны барабан, а таксама невялічкая група спяваючых, каб спяваць пачынаць адначасова па ўсёй даўжыні калоны і трымаць рытм.

Далучаю прапанаваны спіс песняў з тэкстамі!

Спадарства, мужыкі ды хлопцы, дзяўчаты ды жанчыны даражэнькія, спяем разам, пагукаем не толькі вясну, але і Волю?!

Спіс песень:

1. Тры чарапахі — NRM

Калi раптам адчуеш камунальныя пахi
I жыццё цябе возьме ў пятлю.
Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па ранейшаму цягнуць Зямлю.

Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы,
I з людзьмi ўсталюеш кантакт.
Зразумееш тады, што i сёння i ўчора
Наша месца на трох кiтах.

Прыпеў:

Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, чаканне дастала.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.

Не было Галілея i Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
А кiты, чарапахi былi.

Прыпеў.

Каб любiць Беларусь, нашу мiлую маму,
Трэба ў розных краях пабываць!
Зразумееш тады — пад тваiмi нагамi
Тры сланы нерухома стаяць.

Прыпеў.

2. А дзе ж тыя ваяры — З.Сідаровіч

А дзе ж тыя ваяры, што са мной хадзiлi ў Крым?
Ды, гэй, ды, гэй-гэй, ё-ха-ха, што са мной хадзiлi ў Крым?

А дзе ж тыя iх мячы, што з пляча ўмелi сячы?
Ды, гэй, ды, гэй-гэй, ё-ха-ха, што з пляча ўмелi сячы?

Не адседзiцца нiдзе, зноў чужынец к нам iдзе.
Ды, гэй, ды, гэй-гэй, ё-ха-ха, зноў чужынец к нам iдзе.

Лукi гнуцца ды ў дугу, дадуць рады ворагу.
Ды, гэй, ды, гэй-гэй, ё-ха-ха, дадуць рады ворагу.

Конi капытамi б’юць, ваяроў ды панясуць.
Ды, гэй, ды, гэй-гэй, ё-ха-ха, ваяроў ды панясуць.

Будзе, будзе зноў бiтва, будзе вольнаю Лiтва!
Ды, гэй, ды, гэй-гэй, ё-ха-ха, будзе вольнаю Лiтва!

А як скончым ваяваць — будзем пiцi ды гуляць.
Ды, гэй, ды, гэй-гэй, ё-ха-ха, будзем пiцi ды гуляць.

3. Гэта мы! — А.Мельнікаў

Калі нехта кажа: «Бывай!» — гэта шчэ не значыць — канец.
І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць смерць.
І хаця не відаць — куды, і надзея — ні на каго,
Ты паслухай: звіняць званы.
Гэта з намі гаворыць Бог. Гэта — скрозь цемру прамень. Гэта — вецер, што рве смугу.
Гэта — новы сонечны дзень. Гэта — праз забароны рух.
Гэта — годна падняты сьцяг. Гэта — шыхт, што гатовы ў бой.
Гэта — крыж на тваіх плячах. Гэта — людзі разам з табой.
Гэта — тысячы моцных ног, што пячатаюць цьвёрды рытм.
Гэта — не яны бачыць Бог: гэта — мы! Гэта — мы!

Ты пачуеш: зьвіняць званы. Калі здольна пачуць душа
Голас продкаў з далечыні, голас, што не заглушыць час,
Голас памяці гэтай зямлі, гэтых рэчак, гэтых лясоў,
Тых народаў, што тут жылі… Ты паслухай: мацнее звон.

Гэта — скрозь цемру прамень. Гэта — вецер, што рве смугу.
Гэта — новы сонечны дзень. Гэта — праз забароны рух.
Гэта — годна падняты сьцяг. Гэта — шыхт, што гатовы ў бой.
Гэта — крыж на тваіх плячах. Гэта — людзі разам з табой.
Гэта — тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм.
Гэта — не яны, бачыць Бог, гэта — мы! Гэта — мы!

Калі нехта кажа: «Бывай!» — гэта шчэ не значыць — канец.
І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць сьмерць.
І хаця не відаць — куды, і надзея — ні на каго,
Ты паслухай: звіняць званы. Гэта з намі гаворыць Бог.

4. Не быць скотам — Ляпіс Трубяцкі

Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш? — Долі лепшай.
Якой долі? — Хлеба, солі.
Чаго болей? — Зямлі, волі.

Прыпеў (2 разы):

Хлеба, солі.
Зямлі, волі.

Дзе нарадзіўся? — Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысціўся? — Пры дарожцы.
Чым асвенчан? — Кроўю, потам.
Чым быць хочаш? — Не быць скотам.

Прыпеў (2 разы):

Кроўю, потам.
Не быць скотам.

Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш? — Долі лепшай.
Якой долі? — Хлеба, солі.
Чаго болей? — Зямлі, волі.

Прыпеў:

Хлеба, солі.
Зямлі, волі.
Кроўю, потам.
Не быць скотам.
Хлеба, солі.
Зямлі, волі.
Кроўю, потам.

5. Мы выйдзем шчыльнымі радамі (словы Макара Краўцова, музыка Уладзіміра Тэраўскага)

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто смее нам нясці прымусы
I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыццё Рэспублікі сваёй!

Даслаў Барадзед, падрыхтавала Аксана Рудовіч

0
Кнехт / адказаць
22.03.2013 / 16:48
Паслухаў Мельнікава "Гэта мы!" і рэагую: Беларус, вазьмі дуду, Выйдзі ў чыста поле - Званітуй сваю нуду На ўсё наваколле. Хай пачуюць жураўлі, Што лятаюць клінам, Да чаго тут давялі Маскалі ліцьвінаў. ;) А ідэя вельмі правільная! Толькі каб спяваць, патрэбна словы выдаць на рукі і ... акуляры не забыць, і слухавы апарат адрамантаваць, і пратэзы зубныя знайсці на полцы. Клопатаў задалі! Мо лепш не хадзіць? ... :))
0
Дзядзька Алесь / адказаць
23.03.2013 / 20:26
Калі гаворка аб чырвоным - лямантуем аб кіслым ... Хаваючыся за маніторам у пантофлях на канапе хочам Сьвет КАМЕНТАВАЦЬ !!!! А да "Кастрычніку" заўтра а палове 12 СЛАБО ????
0
Кнехт / адказаць
24.03.2013 / 10:48
Я пайшоў...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31