Даслаць навіну
Знайсці
18.03.2013 / 09:13 82

Бел-чырвона-белы і чырвона-зялёны сцягі побач - фотафакт

Акурат так выйшла з сітуацыі кіраўніцтва варшаўскага Універсітэта Лазарскага. У гэтай вышэйшай навучальнай установе вучацца прыкладна 200 беларусаў. Усе — за грошы. Універсітэт прыватны, таму тут няма студэнтаў з Праграмы Каліноўскага. Лазарскі спецыялізуецца на бізнэсе і праве і лічыцца адной з найлепшых у Польшчы ВНУ ў гэтай сферы.

Рашэнне змясціць абодва беларускія сцягі стала вынікам спрэчак між студэнтамі: адны аддавалі перавагу нацыянальнаму, другія — лукашэнкаўскаму сцягу. Рэктарат тады прыняў саламонава рашэнне.

  • * * *

Што Вы думаеце пра такі варыянт? Выказвайцеся ў каментах.

Мікола Бугай

0
Zmitser / адказаць
23.03.2013 / 22:21
Тым,каму спадабаецца чырвона-зяленае,няма чаго рабiць ня толькi у Польшчы,а таксама увогуле ва усей Еуропе.Няхай вывучаюцца у родных ВНУ.
0
Юрка / адказаць
24.03.2013 / 13:34
1) Сапраўды, дзіўна, што прыхільнікі лукашызму едуць вучыцца ў Польшчу. 2) Яшчэ адна заўвага, якую я назіраю. Апошняя хваля беларускіх студэнтаў у Польшчы - ментальна саўковая. Для значнай часткі пытанне Беларусі, яе далейшага развіцця, мовы - пусты гук. Калі яшчэ некалькі год таму некаторыя з іх ікмнуліся размаўляць па-беларуску, то цяпер беларускае слова выклікае ў іх здзіўленне з элементамі пэўнага здзеку. І гэта рэзультат дзяржаўнай палітыкі. 3) І яшчэ адно параўнанне. У часы перабудовы моладзь неяк імкнулася болей даведацца аб гісторыі краіны. І гэтіа нягледзячы на адсутнасць літаратуры. А цяперашнія студэнты, як відаць, вогуле не варушаць мазгамі. Асабіста ведаю шмат такіх людзей, І мне становіцца сорамна.
0
Крывія / адказаць
29.03.2013 / 13:53
Кожны мае права на асабістае меркаванне. З'яўляецца ўражанне, што студэнты сабе, універсітэт - сабе! Што хочаце, тое рабіце. Ну хоць так адстойваюць свае інтарэсы.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31