Знайсці
16.03.2013 / 19:049РусŁacБел

«Людзі перадавалі дзіця з машыны ў машыну, каб яно не замерзла»

Як і Ахлабысціну, мне таксама патрапіліся залатыя людзі. Учора з працы дамоў вярнуцца не здолеў. Траса была замецена і ў аварыях. Гнаныя неўтаймоўнай сцюжай шурпатыя і вострыя сняжынкі, як ніндзяньскія шурыкены, рэзалі вочы і твар. Я закрываў твар далонямі рук, глядзеў праз шчыліны пальцаў і гэтак дайшоў да прыпынку. Да дому заставалася 20 км, але й пару кіломэтраў гэткіх завей і гурбаў - сцежка ў Дантава пекла хутчэй, чым дахаты. Я ўзяў з прыпынку знаёмых людзей і цудоўна пераначаваў з імі ў гатэлі (нам велікадушна зрабілі зніжку на нумар, бо грошай у нас, не падрыхтаваных да катаклізмаў, крыху не хапала). Сёння раніцай надвор'е збольшага супакоілася, і мы рушылі пешкі дадому. Па дарозе мы бачылі, як маладыя папа і мама, у машыне якіх скончылася паліва, перадалі сваё малое дзіця ў бліжэйшую машыну, дзе печка яшчэ працавала. Дзіцё, замерзлае, плакала... Плакала, не хаваючы слёз, і маманя. У маёй спадарожніцы таксама набруялі вільгаццю вочы. Мноства кінутых, замеценых пад дах, абшарпаных грузавікамі легкавушак. Чысцюткі белы-белы снег стварыў чорную паласу аблядзянелых машын. Шырачэзная трохпалосная траса стала раскошным тратуарам для пешаходаў. А 9.30, на шчасце, ўзнавіўся транспартны рух, нас паспяхова давезлі дадому. Шофер, адстаяўшы бадай суткі ў заторы, і слухаць не хацеў пра аплату!

Ales Jazevic, з каментаў на НН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера