Знайсці
17.02.2013 / 21:565РусŁacБел

Пра парнаграфію

Піша праваабаронец-вясновец Валянцін Стэфановіч.

Цікавую заяву радыё «Свабода» зрабіў на мінулым тыдні намеснік старшыні Аператыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рабаволаў.

Паводле ягоных словаў, інтэрнэт-сайты, доступ да якіх быў заблакаваны паводле адпаведнай пастановы ААЦ ад 29 чэрвеня 2010 года, аказваецца, могуць звярнуцца ў адпаведныя дзяржаўныя органы з апеляцыяй. І, калі яны выправяць выказаныя заўвагі, доступ да іх, маўляў, будзе адноўлены.

Па інфармацыі таго ж У. Рабаволава, зараз у «чорных спісах» знаходзяцца 119 інтэрнэт-рэсурсаў, якія ў асноўным утрымліваюць матэрыялы парнаграфічнага і экстрэмісцкага характару ці парушаюць аўтарскія правы. Сярод гэтых 119 забароненых сайтаў ёсць і сайт праваабаронцаў-вясноўцаў (www.spring96.org).

Мне як вясноўцу вельмі хацелася б ведаць: з якой такой прычыны ААЦ прыняў рашэнне абмежаваць доступ да сайту нашай арганізацыі? Ніякіх афіцыйных уведамленняў у сувязі з гэтым нам ніхто не дасылаў, судовых рашэнняў аб прызнанні нашай арганізацыі экстрымісцкай, наколькі мне вядома, не выносілася, аўтарскіх правоў мы не парушаем, бо самі з’яўляемся аўтарамі інфармацыі.

Можа наш сайт аднеслі да катэгорыі парнаграфічных?

Але ў мяне ёсць устойлівае ўражанне, што наяўнасць у краіне цэнзуры, у тым ліку незалежных і праваабарончых інтэрнэт-рэсурсаў, гэтай самай парнаграфіяй і з’яўляецца.
У нашай краіне ўвогуле шмат чаго парнаграфічнага.

Напрыклад, артыкул 193.1 КК Беларусі, які прадугледжвае крымінальную адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі толькі за факт дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі, прычым незалежна ад мэтаў такой дзейнасці. Гэта ж суцэльная парнаграфія.

А беларускія выбары, вынікі якіх вядомыя яшчэ да іх пачатку, — чым не порнасюжэт?

Дый увогуле знаходжанне ва ўладзе адной і той жа асобы вось ужо на працягу амаль 19 гадоў — гэта ж проста «жэстачайшае» порна!

Так што, таварышы парнографы, ні з якай апеляцыяй мы да вас звяртацца не збіраемся па той простай прычыне, што дзейнасць нашая абсалютна законная і легітымная. Чаго і вам жадаем.

Паводле: Валянцін Стэфановіч, spring96.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930