Знайсці
08.02.2013 / 16:004РусŁacБел

Домрачава перад чэмпіянатам свету атруцілася гусяцінай

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава атруцілася перад стартам чэмпіянату свету па біятлоне, што распачаўся ўчора ў Чэхіі, у Нове-Месцы

«Дастаткова сур’ёзнае атручванне — з тэмпературай 39, але яно доўжылася адзін дзень. Потым усё прайшло.
Гэта было на зборы ў Бодэнмайсе, там даволі своеасаблівая ежа. На вячэру была гусь, пасля якой… Увогуле, вінаватая гусь. Цяпер ужо ўсё ў парадку, наступстваў я не адчуваю.

Мне падабаецца ў Нове-Месцы. Тут розныя дыстанцыі для гонак. Учорашняе кола [змешаная эстафета, беларуская зборная заняла 11-е месца] было хуткае, кароткае, з невялікім перападам вышынь. На спрынце [у суботу] будзе іншы рэльеф, больш сур’ёзныя пад’ёмы, буду з імі змагацца. Я люблю добрую перакрыжоўку».

sports.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера