Знайсці
05.02.2013 / 11:4955РусŁacБел

Аверкаў кідае АНТ і з’язджае ў Маскву? «Ніякі кастынг я не праходзіў»

Вядучы АНТ Аляксандр Аверкаў праходзіў кастынг на тэлеканале ў Маскве. На Грамадскім тэлебачанні Расіі ён пабываў 30 студзеня.

Аверкаў працуе на тэлеканале АНТ, вядзе праграмы «Нашы навіны» і «Контуры». Яму 53 гады. Ягоным голасам агучваюцца афіцыёзныя трансляцыі.

Фота Аляксандра Аверкава з кастынга вядучых з’явілася на сайце расійскага тэлеканала.

Грамадскае тэлебачанне Расіі — новы расійскі федэральны тэлеканал, які «ствараецца на прынцыпах грамадскага вяшчання». Старт тэлеканала запланаваны на 19 мая.

«Нідзе я нічога не праходзіў», — сказаў «НН» Аляксандр Аверкаў, пасля чаго сувязь перарвалася. Болей вядучы слухаўку не падымаў.

Увечары прэс-служба АНТ дала афіцыйны каментар інтэрнэт-газеце «Салідарнасць»: «Аляксандр мае права ездзіць па розных краінах і ўдзельнічаць у розных кастынгах. Наш канал не накладвае ніякіх абмежаванняў на ўдзел у падобных кастынгах на іншых тэлеканалах.

Ён не абвяргае свайго ўдзелу, але не збіраецца сыходзіць з канала.
Вядома, кастынг мае на ўвазе пошук працы, але вы ж разумееце, што праца можа быць адразу ў некалькіх месцах».

У 2006 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Аверкава медалём Францішка Скарыны.

У 2010 з паўвекавым юбілеем Аверкава Аляксандр Лукашэнка віншаваў асабіста. «Я дагэтуль не магу прыйсці ў сябе, — цытавала Аляксандра Аверкава прэс‑служба тэлеканала АНТ. — Віншаванне ад Аляксандра Лукашэнкі — прызнанне і велізарная адказнасць».

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера