Знайсці
11.01.2013 / 22:40РусŁacБел

Домрачава заняла 2-е месца ў спрынце ў Рупольдынгу

Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава заняла другое месца ў спрынце, які прайшоў 11 студзеня ў нямецкім Рупольдынгу ў рамках пятага этапу Кубка свету.

Дыстанцыю 7,5 км спартсменка пераадолела за 21 хвіліну 4,3 секунды з адным штрафным кругам (0+1). Домрачава на 7,1 секунды адстала ад немкі Мірыям Гёснер (0+1) і на 10,4 секунды апярэдзіла фінку Кайсу Мякярайнен, якая фінішавала трэцяй (1+0).

Людміла Калінчык заняла 39-е месца (22.44,0; 0+1), Надзея Скардзіна — 40-е (22.45,6; 0+1), Анастасія Дубарэзава — 56-е (23.18,4; 0+2), Ірына Крыўко — 68-е (23.48,3; 0+0), Дар’я Юркевіч — 74-е (24.01,2; 0+2) сярод 99 удзельніц.

У агульным заліку Кубка свету Домрачава займае чацвёртае месца (389 ачкоў) пасля нарвежкі Торы Бергер (514), Гёснер (437) і яшчэ адной прадстаўніцы Германіі Андрэа Хенкель (399).
Скардзіна на 14-м месцы (253), Дубарэзава — на 38-м (57), Калінчык — на 42-м (44), Надзея Пісарава — на 57-м (27), Крыўко — на 73-м (7).

12 студзеня ў Рупольдынгу пройдзе мужчынскі спрынт на 10 км.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930