Знайсці
12.12.2012 / 09:4022РусŁacБел

Мы — не яны

Піша Віталь Цыганкоў.

У дыскусіях вакол самі ведаеце якой галоўнай падзеі дня (заўважце, нарэшце гэта не інтэрв’ю Лукашэнкі — расьцем!) прагучаў наступны матыў. Маўляў, добра, мы ў «СБ» прадажныя з аднаго боку, затое вы — з іншага, а на самой справе мы аднолькавыя. (Натуральна, прагучала гэта ад супрацоўніка той самай савецкай газеты.)

Менш за ўсё я люблю раздаваць маральныя ацэнкі, бо не маю на іх ніякага права, але тут, у гэтым канкрэтным аспекце не магу прамаўчаць: «А вось не трэба! Не трэба нас пэцкаць адной фарбай,
а дакладней, пэцкаць нас вашым г-ном».

Не маю права казаць за ўсіх незалежных журналістаў, таму скажу за сябе — ўпэўнены, што так думаюць многія мае калегі.

Я б звіхнуўся, калі б мяне хто-небудзь прымусіў пісаць тое, што я не думаю і ў што не веру. Я б ніколі не працаваў у «СБ», нават калі б там плацілі ў 10 разоў болей.
Ну з чым бы гэта параўнаць, каб было зразумела? Ну гэта як гандляваць сваёй попай.

Калі здарыўся ГКЧП, а я быў у Крыме і не мог прарвацца ў Менск, то я пісаў сябе ў дзённіку, што журналістыка для мяне скончылася, пайду ў дворнікі альбо эмігрую (я ж не мог ведаць, што ГКЧП скончыцца праз тры дні). Тое самае я магу паўтарыць і зараз.

Я, дарэчы, ніколі на наяжджаю на журналістаў з дзяржаўных СМІ — так атрымалася, усё бывае ў жыцці, некаторыя там пішуць пра непалітычныя рэчы і не пэцкаюцца. Але — цярпець не магу, калі яны цягнуць нас у сваю лужыну.

Я не люблю патэтыку, але здаецца, па-іншаму, не ўдаецца нагадаць нейкія відавочныя рэчы — «не ўсе бабы сукі», «не ўсе мужыкі сволачы», «не ўсе журналісты прадажныя». Таму, думаю, гэтая гісторыя і выклікала такі рэзананс, бо людзі гэтым кажуць: «Мы — не яны».

Віталь Цыганкоў, Facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930