Знайсці
10.12.2012 / 13:566РусŁacБел

Пяць фактаў пра Барыса Святлова

Новы міністр культуры.

1. Працаваў у міністэрстве культуры да Лукашэнкі

Цікава, што гэта ўжо другі прыход Барыса Святлова ў міністэрства культуры. Ад 1991 ён ужо працаваў намеснікам міністра культуры пры Яўгену Вайтовічу. «Добры чыноўнік, які ў той час нічым сябе не прыявіў», — кажа былы дэпутат Вярхоўнага савета Пятро Садоўскі.

2. Працаваў на БАМе

Барыс Святлоў быў «байцом» першага беларускага студэнцкага атрада на будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі. Разам з ім там працаваў сённяшні намеснік міністра культуры Віктар Кураш, паэт Леанід Пранчак, журналіст Сяргей Новікаў. «Яны працавалi на будоўлi i ездзiлi з канцэртамi ў складзе агiтбрыгады», — узгадваў потым старшыня «Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва» Уладзімір Карагін, які гэты будатрад узначальваў.

3. Кіназнаўца

Барыс Святлоў вядомы не толькі як чыноўнік у сферы адукацыі, але і кіназнаўца. У даведніку «Беларускае кіно» ягоным працам адведзеная цэлая старонка. Кола ягоных навуковых інтарэсаў — кіно, тэлебачанне, відэа, мультымедыя. Шлях у кіно быў абраны яшчэ таму, што ягоны бацька Уладзімір Святлоў у свой час быў рэжысёрам.

4. Беларускамоўны

На публічных мерапрыемствах Барыс Святлоў імкнецца ўжываць беларускую мову. Універсітэт культуры таксама з’яўляецца самай беларускамоўнай ВНУ краіны. «Са мной ён заўсёды гаворыць па-беларуску», — кажа старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. Браў удзел ва ўзнагароджванні ў БДУ «папулярызатараў беларускай мовы».

5. Тлумачыў, чаму выпускнікі не едуць у вёску

Будучы рэктарам Універсітэта культуры Барыс Святлоў казаў, што на кожнага ягонага выпускніка адразу дзве заяўкі. Ён прапаноўваў павялічыць мэтавы набор, калі пэўная ўстанова адпраўляе юнака вучыцца, каб ён потым прыехаў працаваць на гэтую ўстанову. Таксама аднойчы Святлоў растлумачыў, чаму выпускнікі не хочаць ехаць працаваць у вёску: «Яны і згодны былі б застацца, калі атрымалі б адпаведныя ўмовы: тое ж жыллё, добры заробак. Але мы не можам ім у гэтым дапамагчы: усё гэта — у кампетэнцыі мясцовых улад. І калі малады чалавек не задаволены, ён будзе шукаць сабе іншае месца працы — канешне, бліжэй да сталіцы, калі не ў ёй самой».

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930