Знайсці
07.12.2012 / 17:473РусŁacБел

Дар’я Домрачава выйграла спрынт у Хохфілцэне

Беларуская біятланістка пасля двух срэбраў на першым этапе Кубка света ў шведскім Эстэрсундзе, нарэшце атрымала перамогу.

У аўстрыйскім Хохфілцэне яна апярэдзіла ўсіх у спрынце (10 км). Хаця першую палову гонкі ў выкананні Дар’і не назавеш ідэальнай. Яна шмат саступала па часе, ды яшчэ прамазала аднойчы ў стральбе лежачы.

Праўда, другая частка гонкі прайшла, можна сказаць, ідэальна. І ў плане хуткасці і стральбы. У выніку Дар’я прайшла дыстанцыю 22 хвіліны і 24 секунды.

Фінка Кайса Мякарайнен адстала амаль на 5 секунд. Перагнаць беларуску мелі шанец дзве нарвежкі — Тора Бергер і Сюнёв Солемдал. Аднак яны ў выніку занялі 3-яе і 4-ае месцы адпаведна.

Нельга не адзначыць поспех іншай беларускі Надзеі Скардзіна, якая без промахаў прайшла дыстанцыю. У выніку Надзя на сёмым месцы.

Заўтра пройдзе гонка праследвання. Трансляцыі на «Беларусь-2» і «Еўраспорце».

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930