Знайсці
03.12.2012 / 10:01102РусŁacБел

Беларусам патрэбны не «парадак», а прыватызацыя грамадскага транспарту

«Мінсктранс» трэба разрэзаць на часткі і распрадаць прыватным уласнікам.

У якасці разгорнутага каментара да дыскусіі пра інцыдэнт з кантралёрам у Наваполацку: паспрабуйце не заплаціць за праезд у прыватнай маршрутнай таксоўцы.

Ніхто вас не павязе і ніхто не будзе вас бараніць.

Як гэта робіцца ў нармальным, то бок прыватным сэктары эканомікі?

Табе аказваюць паслугу — ты за яе мусіш плаціць. Не плаціць за праезд у грамадскім транспарце — гэта тое ж самае, што красці рэчы з крамы, нават калі гэта невялікія і танныя рэчы.

Табе кліенты плоцяць грошы — ты павінен забяспечыць добрую якасць паслуг. Твой супрацоўнік не павінен перад вачыма кліентаў пасярод аўтобуса распальваць скандал з якой заўгодна прычыны. Маеш праблемы з збіраннем платы за праезд? Прыдумай механізм, каб усім было камфортна плаціць.

З саўковым грамадскім транспартам справа іншая, чым з маршруткамі.

Кантралёры сябе адчуваюць не сэрвісным персаналам, а чыноўнікамі і ўладай, таму і паводзяць сябе як турэмная вохра.
Разбэшчаныя дзесяцігоддзямі сацыяльнага папулізму пасажыры лічаць, што ім нехта нечым абавязаны і што скрасці ў дзяржавы не сорамна, «усё калгаснае — усё маё». Вось і крадуць.

Рынак грамадскага транспарту будзе скажоны, пакуль на ім існуюць усе гэтыя саўковыя рэгіянальныя манапалісты з невымаўляльнымі назвамі. За выключэннем хіба што падземкі («метрапалітэну»), менскае, прыкладам, ДП «Мінсктранс» можна разрэзаць на часткі і распрадаць прыватным уласнікам. У гарадах і абласцях, дзе такой відавочнай «натуральнай манаполіі», як падземныя чыгуначныя лініі, няма —

сумневаў наконт прыватызацыі і шырокамаштабовага допуску прыватнікаў не можа быць ніякіх.
Толькі канкурэнцыя прыватнікаў забяспечаць і адпаведную якасць паслугаў, і рэнтабельнасць транспартных прадпрыемстваў, і добрыя заробкі іхным супрацоўнікам.

Многія з нас забыліся, што грамадскі транспарт — гэта бізнэс.

Дзяржава не павінна займацца бізнэсам: яна павінна ствараць зразумелыя і спрыяльныя ўмовы для таго, каб бізнэсам займаліся грамадзяне.

Алесь Чайчыц

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930