Знайсці
25.11.2005 / 13:00РусŁacБел

У Грэцыі ёсьць усе

Першы сакратар ЦК КПБ Тацяна Голубева паведаміла, што 20 лістапада на міжнароднай сустрэчы камуністычных партый у Атэнах прадстаўнікі 72 краінаў прынялі заяву, у якой асудзілі сяброў NATO, што павялічваюць ціск на Беларусь з мэтай зьмены кіраўніцтва.

Плян, паводле слоў Голубевай, наступны: эканамічны шантаж, міжнародныя санкцыі, узброеная інтэрвэнцыя. У заяве праводзяцца паралелі між Беларусьсю і КНДР, што таксама праводзіць «незалежны курс».

Лідэр камсамолу Беларусі Дзьмітры Яненка зьдзіўлены: «72 партыі? Ня ведаю, якія. Усе эўрапейскія камуністычныя партыі падтрымліваюць ПКБ у барацьбе за дэмакратыю». Што да незалежнай палітыкі, кажа Яненка, дык «у Беларусі народ не бярэ ўдзелу ў вызначэньні шляхоў свайго разьвіцьця, за яго гэта робіць адзін чалавек. Інтэрвэнцыя й дэстабілізацыя — байкі праўладнай КПБ».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера