Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2005 / 13:00

Рэйкавая вайна

Сем разоў на тыдзень, дзень пры дні Расейская імпэрыя праводзіць на тэрыторыі Беларусі спэцапэрацыю «Невель—Полацак». На чыгуначнай станцыі Алёшча спыняецца дызэль, які вось ужо колькі гадоў выконвае функцыі бронецягніка інтэграцыі — увозіць у Беларусь танны хлеб, цацкі для абарыгенаў і «максімку» ў каністрах.

Прыбыцьцё дызэля — тутэйшае сьвята. Зранку сіценскі люд рыхтуецца, бы на кірмаш, і вахтоўкай разам са штабялёўшчыкамі едзе на станцыю. На плятформе зьбіраецца ладны для гэтых мясьцін натоўп зь некалькіх дзясяткаў чалавек — і пачынаецца гандаль.

У самы разгар саюзнага тавараабароту зь лясное засады раптам вырульвае легкавік, зь віскам тармазоў прыпаркоўваецца ля пераезду, зь яго выскокваюць ды борзьдзенька шыбуюць цераз чыгунку некалькі дзеячаў у форменнай вопратцы. «Мытня!» — люд урассыпную пырскае з пэрону, забіраючы авоські ды валізкі. Хто не схаваўся — затрыманьне, гутарка з мытнікамі, складаньне пратаколу ды канфіскацыя тавару. Сёй-той выкідае штосьці набытае або непрададзенае і дэманструе верашчагіным пустыя рукі. Канчатковы вынік рэйду — які-небудзь кіляграм сасісак ды пару боханаў хлеба — яўна не апраўдвае паліва, затрачанае на прыезд мытнікаў з Полацку. Пра пагрозу самому кантрабанднаму трафіку ці «сьпіртаправоду» і гаворкі няма. Як гэта — адмяніць дызэль, які амаль ня возіць людзей, адно «максімку» ды «тавар», ці ўсталяваць нармальны стацыянарны кантроль у Алёшчы? А як жа саюзная дзяржава?

Праз расейскі дызэль імпэрыя вядзе дэмпінгавую вайну супраць беларускага хлеба: нясмачны й меншы памерамі, але таньнейшы расейскі чорны ўжо выціснуў зь мясцовага рынку дыхтоўныя полацкія боханы; на чарзе — булкі й батоны. Праз дызэль Расея ажыцьцяўляе адкрытую кантрабанду: не абкладзены аніякім падаткам ці мытам, паток тавару штодня выграбае зь беларускага бюджэту мільёны рублёў. Нарэшце, менавіта праз дызэль, нібы праз аграмадны шпрыц, іньекцыі тэхнічнага этылавага сьпірту ўсаджваюцца ва ўсё навакольнае насельніцтва.

Без цывілізаванай мяжы «рэйкавая вайна» Расеі супраць Беларусі будзе працягвацца. І не адно ў Алёшчы — толькі на Віцебшчыне ролю гэткіх жа чыгуначных шлюзаў выконваюць яшчэ й Засьценкі Дубровенскага раёну, Езярышча на Гарадоччыне, Лёзна ля Віцебску…

Самая небясьпечная наша мяжа гасьцінна расчынена перад усякай пошасьцю з Усходу. Праз такія вось дызэлі перабіраюцца ў Беларусь незаконныя мігранты з усяе Азіі. Такімі самымі чыгуначнымі калідорамі бесьперашкодна курсуе ў беларуска-расейскім памежжы крымінал. У гэткіх жа цягніках інтэграцыі, не баючыся пільнага надгляду, транспартуюць сюды з Расеі тоны сярэднеазіяцкіх наркотыкаў і каўкаскае зброі. Дызэльныя сьмецьцеправоды працуюць спраўна: сэрца Эўропы ператвараецца ў глухую памыйку на заходнім узьмежжы імпэрыі.

Шчырае маладафронтаўскае, час ад часу пачуеш трубны гул таго дызэля, і ўяўляецца: выходзяць зь лесу беларускія партызаны, закладаюць пад рэйкі фугас ды рвуць тую чыгунку на трэскі…

Калі мы хочам спыніць рэйкавую вайну й ня лічым выйсьцем мэтады Машэрава ды Заслонава 1943—1944 г. — у 2006-м мусім перамагаць!

Малое Сітна

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30