Знайсці
25.11.2005 / 13:00РусŁacБел

«Я ад вас далёка». Данчык. «БМАGroup», 2005

Песьні салаўя беларускага адраджэньня дагутэль выходзілі толькі на вінілавых кружэлках і касэтах. Альбом «Я ад вас далёка», запісаны ў 1985 г. у нью-ёрскай студыі «Angel Sound», — першы з сэрыі кампакт-дыскаў. Нягледзячы на мінорны лад, песьні ў Данчыкавым выкананьні настройваюць на пазытыў: гулкі голас, выдатная паэзія і пранікнёнае выкананьне. Сярод песень альбому — фальклёрныя ўзоры («У полі вярба», «Лянок»), песьні на вершы клясыкаў (загалоўны твор «Я ад вас далёка» Міколы Шчаглова-Куліковіча на верш Я.Купалы, «Мой родны кут» Ігара Лучанка на словы Якуба Коласа) і пераасэнсаваньне савецкай клясыкі («Белавеская пушча» Аляксандры Пахмутавай і Мікалая Дабранравава ў перакладзе Натальлі Арсеньневай).

Ня менш вартая ўвагі бонус-частка дыску, у якую ўвайшоў 20-хвілінны відэазапіс гастроляў сьпевака ў Менску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера