Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2005 / 13:00

Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч: Наш Саюз выконваў функцыю прафэсійнай атэстацыі

З кіраўнікамі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў гутарыць карэспандэнт «НН» Аркадзь Шанскі.

«Наша Ніва»: Чаму ўлады пайшлі на стварэньне новай арганізацыі?

Алесь Пашкевіч: Ідзе зачыстка грамадзянскай супольнасьці. Саюз пісьменьнікаў ня першы трапіў пад стварэньне клону. Да гэтага былі саюзы палякаў, журналістаў — пасьлядоўныя крокі па прыдзяржаўліваньні грамадзкіх арганізацый.

Называцца Саюзам пісьменьнікаў Беларусі мае права толькі наша арганізацыя. Яна мела такую назву, покуль не было зьменена заканадаўства, і грамадзкім аб’яднаньням забаранілі ўжываць слова «Беларусь». Таму мы былі вымушаны перайменавацца ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Барыс Пятровіч: Думаю, кармілі іх казкамі пра тое, што будуць выдаваць кнігі. Можа, Мікалай Чаргінец агучыў тое, што ён казаў на сходзе Літфонду тры гады таму: што зробіць усё, каб Дом літаратара аддалі літаратарам, каб адрамантаваць дом адпачынку «Іслач» і каб вэтэраны-пісьменьнікі маглі наведваць яго бясплатна. Прайшло тры гады, нічога з гэтага ня зроблена. Ён, калі казаць па-ваеннаму, дэзэрціраваў зь Літфонду. І цяпер вырашыў стварыць пад сябе новую арганізацыю — з тымі ж самымі абяцаньнямі.

АП: Што кінулася ў вочы — злосьць у вачах тых пісьменьнікаў, якія прыйшлі ў Палац прафсаюзаў. Злосьць на сваё жыцьцё, на сваю неўладкаванасьць, хоць яны займаюць пасады ў холдынгу.

«НН»: Праўладны Саюз пісьменьнікаў у аснове сваёй прарасейскі?

АП: Большасьць з прысутных былі расейскамоўныя. Упершыню ў гісторыі літаратуры Беларусі акцэнтаваны падзел: перад сходам мне паведамілі, што плянуецца абраць двух намесьнікаў — па расейскай літаратуры і беларускай.

БП: На сходзе было шмат маладых людзей, якія пасьпелі надрукаваць, можа, па адным вершы ў раёнках. Пісьменьнік — гэта прафэсійная ацэнка, і гэтае званьне даецца ня проста так. Нехта называе гэта «ўстаноўчым зьездам Саюзу пісьменьнікаў», а прыходзяць людзі, якія ня маюць ня толькі кніг, але і публікацый. Прынамсі, тых, хто нас выганяў і ў каго віселі на грудзях бэджыкі «Аргкамітэт», мы ня ведаем. Мы пыталіся ў іх: «Што вы пішаце — прозу, паэзію?» Яны адмоўчваліся.

У краіне няма літаратурнага інстытуту, не існуе дыплямаваньня прафэсійнасьці пісьменьніка. Наш Саюз выконваў вялікую функцыю па прафэсійнай атэстацыі пісьменьнікаў: дзейнічаюць сэкцыі паэзіі, крытыкі, прозы, дзе прафэсіяналы праводзяць папярэдні адбор і аналіз кніг. Калі чалавек атрымліваў сяброўскі білет Саюзу пісьменьнікаў, гэта было сьведчаньне прафэсіяналізму творцы.

«НН»: Вы лічыце, што рыхтуецца ліквідацыя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, а на яго месца прыйдзе наваствораная структура?

АП: У сучасных варунках ліквідаваць легітымны Саюз пісьменьнікаў не складае праблем.

БП: Але ёсьць шмат варыянтаў: можна зарэгістраваць арганізацыю «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» ва Ўкраіне, Літве, Польшчы, Расеі.

«НН»: Ці лічыце вы сытуацыю настолькі надзвычайнай, каб сабраць з гэтай нагоды Раду Саюзу ці нават зьезд?

АП: Вялікай перасьцярогі пакуль ня бачу. На чарговым пасяджэньні Рада будзе разьбіраць гэтае пытаньне. 9 сьнежня абмяркуе сытуацыю сход Беллітфонду, дзе М.Чаргінец, які некалькі гадоў кіраваў ім, павінен выступіць са справаздачным дакладам. Рада СБП зьбярэцца напярэдадні сходу.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30