Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2005 / 13:00

Кола замкнулася

У Беларусі будзе ўведзеная крымінальная адказнасьць за прыпіскі. Пры гэтым невыкананьне плянавых паказчыкаў таксама лічыцца злачынствам.

Прэзыдэнт на нарадзе з кіраўнікамі Магілёўскай вобласьці й Шклоўскага раёну назваў прыпіскі «ганебнай зьявай». Праверкі КДК выявілі, што прыпісваюць па ўсёй краіне ў асабліва буйных памерах. У Шклоўскім раёне з правераных сямі гаспадарак прыпіскі выяўлены ў шасьці ва ўсіх сфэрах — у збожжы, бульбе, малацэ, кармах, пагалоўі жывёлы, па ўводзе ў эксплюатацыю жылых дамоў. Памеры прыпісанага таксама ўражваюць — яны складаюць тысячы тон, галоў, мэтраў.

«Трэба навучыць людзей працаваць як сьлед», — грозіць прэзыдэнт. Цяпер праверкі будуць праводзіцца стала. «Советская Белоруссия» пасьпела назваць гэты пэрыяд «пачаткам новага этапу дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі». (Пра гэта ў фэльетоне Лёліка Ушкіна — старонка 24.)

Кола нібыта замкнулася: спачатку крымінальная адказнасьць была ўведзена за незабесьпячэньне прагнозных паказчыкаў, цяпер — за прыпіскі.

Цяпер чыноўнік раённага ўзроўню атрымаў «выбар»: быць пакараным за незабесьпячэньне прагнозных паказчыкаў, ці за прыпіскі. Апошняе менш страшна. За прыпіскі часам з пасады не здымаюць, бо яны выгадныя ўсёй герархіі чыноўнікаў. Прыпіска да прыпіскі з кожнага раёну — вось і прагнозныя паказчыкі выкананы.

Таму нічога ня зьменіцца — як прыпісвалі, так і будуць прыпісваць. Пры захаваньні дзеючай сыстэмы прыпісак ня выкараніш.

У 7 правераных гаспадарках Шклоўшчыны былі выяўленыя прыпіскі 3,5 тыс. тонаў збожжа. Такім чынам, можна меркаваць, што ў маштабе краіны (усяго дзейнічае 2 325 сельгаспрадпрыемстваў) прыпіскі склалі 1 160 тыс. т. Размах!

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30