Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2005 / 13:00

Лукашэнкаўцы зноў мяняюць гімн?

Чакаючы вырашэньня справы ў ЖЭСе, разглядаў плякат з гімнам «Мы — беларусы, з братняю Русьсю». Невялічкі такі, з чырвоны тэкст на зялёным фоне. Чытаю прыпеў: «Слаўся, зямлі нашай сьветлае імя, // Слаўся, народу братэрскі саюз!» Стоп! Нешта ня тое. Правільна будзе «народаў братэрскі саюз». Не, гляджу — «народ» у адзіночным ліку ва ўсіх трох прыпевах. Надрукаваны гімн ва УУП «Віцебскдрук». За такую палітычную памылку пры Сталіне можна было б і ў Сібір адправіцца.

Якое ж было маё зьдзіўленьне, калі такі ж тэкст, зноў з адным «народам», сустрэў на плякаціку ў сталічнай кнігарні «Веды» на вуліцы Маркса, побач з «Чырвоным домам».

Чаму розныя выдаўцы дапускаюць аднолькавыя памылкі ў такім важным тэксьце? Можа, на гэта ёсьць афіцыйная ўстаноўка ў сувязі зь нявырашанымі праблемамі ў саюзным будаўніцтве? Але, хутчэй за ўсё, які гімн, такое й стаўленьне да яго ў выдаўцоў і паспалітага люду.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31