Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2005 / 13:00

Патрабуйце ўключэньня газэтаў у каталёг

Зварот Сакратарыяту ГА «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Cкарыны»

Рашэньне спыніць падпіску на шэраг выданьняў, што выдаюцца па-беларуску, пазбаўляе беларускамоўных грамадзян краіны магчымасьці атрымліваць афіцыйна зарэгістраваныя газэты на роднай мове.

Сакратарыят ТБМ выказвае рашучы пратэст з прычыны выключэньня з рэспубліканскага падпіснога каталёгу газэт «Наша Ніва» і «Рэгіянальная газета» і зьвяртаецца да кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі, РУП «Белпошта» з прапановай спыніць спробы дыскрымінацыі падпісчыкаў па моўнай прымеце.

Мы зьвяртаемся і да грамадзян Беларусі з заклікам прыняць актыўны ўдзел у абароне сваіх правоў на атрыманьне інфармацыі на дзяржаўнай мове. Просім вас накіроўваць свае лісты пратэсту на адрас генэральнага дырэктара РУП «Белпошта» (пр.Незалежнасьці, 10, 220050, Менск, тэл.226-01-73, факс 226-11-70), міністра сувязі і інфарматызацыі (пр.Незалежнасьці, 10, 220050, Менск, тэл.227-38-61, факс 227-21-57) і міністра інфармацыі (пр.Пераможцаў, 11, 220004, Менск, тэл. 206-32-90, факс 203-34-35).

17 лістапада 2005 г.

Друкуецца ў скароце

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31