Даслаць навіну
Знайсці
25.11.2005 / 13:00

Навіны культуры

Конкурс на рок-гімн

«Музыкальная газета» абвясьціла конкурс на найлепшы гімн беларускага рок-н-ролу. Тэкст мусіць быць па-беларуску, зь мінімумам патасу і максымумам энэргіі. У якасьці прыкладу прыводзіцца расейскі «Всё это рок-н-ролл» Канстанціна Кінчава. За напісаньне музыкі мусіць узяцца Лявон Вольскі. Лявон пакідае за сабой права ўносіць свае карэкціроўкі ў тэкст пераможцы конкурсу. Па дамоўленасьці з арганізатарамі «Рок-каранацыі», прэзэнтацыя гімну мае адбыцца ў наступным годзе. Свае тэксты можна апублікаваць на сайце http://www.nestor.minsk.by/mg у разьдзеле «Артыкулы+».

СБ

Патаемны «Вялес»

Аргкамітэт літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» з 1 лістапада пачаў разгляд прэтэндэнтаў на сёлетнюю ўзнагароду. У адрозьненьне ад мінулых гадоў, адкрытага разгляду кніг праз Інтэрнэт не прадугледжваецца: прэтэндэнтамі будуць лічыыца толькі кнігі, дасланыя ў аргкамітэт (211413, Полацак-13, п/с 14, «Гліняны Вялес», Алесю Аркушу). На сайце litara.net Алесь Аркуш паведаміў, што першай з дасланых была кніга прозы Югасі Каляды.

АВ

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30