Знайсці
18.11.2005 / 13:00РусŁacБел

Каралеўства Бабкова

Кнігай Ігара Бабкова «Каралеўства Беларусь. Вытлумачэньне ру[і]наў» распачалася сэрыя «Галерэя Б» у выдавецтве «Логвінаў».

Першая сустрэча новага выданьня з чытачамі адбылася 9 лістапада на пасяджэньні паэтычнай «Галерэі Б». «Каралеўства Беларусь» — кніга паэтычных эсэ, якія друкаваліся ў «НН», «Дзеяслове», «Arche», «Фрагмэнтах», «Крыніцы». На вокладцы — таямнічае прыстасаваньне, падобнае адначасова й на фотаапарат, і на дзьвярную ручку. Своеасаблівае запрашэньне ці то зайсьці, ці то проста паглядзець на Каралеўства Беларусь. Бабкоў даўно паказаў сябе прыхільнікам манархіі: першая яго кніга называлася «Solus Rex». Новая — узор таго, якім каралеўствам можа выглядаць Беларусь — «краіна без культурнага алібі»…

Паказваючы навінку, аўтар паўіранічна растлумачыў: «Тут магло быць ваша прозьвішча». Наступнымі ў сэрыі павінны ўбачыць сьвет кнігі Валянціна Акудовіча, Марыі Барадзіной, Анатоля Івашчанкі, Андрэя Адамовіча. Пляны ў «Галерэі Б» выглядаюць вельмі прывабна. Уздымаючы келіх шампанскага за «Каралеўства Беларусь», Бабкоў з аптымізмам зазначыў, што разьлічвае, прынамсі, на пяць падобных вечарын на год.

Каб не паўтараць зьмешчанага ў кнізе, Ігар Бабкоў прачытаў сваё апавяданьне «Восень у Горадні». А пры канцы сустрэчы прэзэнтаваў усім прысутным «Каралеўства Беларусь». Андрэй Хадановіч «адхапіў» сабе нават два асобнікі: другі ён паабяцаў падарыць «ідэальнаму чытачу або чытачцы Ігара Бабкова».

АВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930