Знайсці
18.11.2005 / 13:00РусŁacБел

Невіртуальныя праблемы школьных бібліятэк

За вонкавай стабільнасьцю адукацыі тояцца праблемы. Сярод іх — стан школьных бібліятэк, найперш вясковых.

Першая чвэрць для бібліятэкара праходзіць пад знакам дакамплектацыі падручнікаў. Тады бібліятэкары зьвяртаюцца адзін да аднаго, мяняючыся тым, што ёсьць, і дзейнічаючы на мяжы адказнасьці. Некаторыя раяць бацькам дакупляць кнігі ў вялікіх гарадах, але нават за некамплектны набор даводзіцца плаціць поўны кошт. Існуе негалосная інструкцыя з раённых аддзелаў адукацыі забясьпечваць найперш платнікаў, і дзеці з маламаёмных сем’яў, што маюць права на льготы, атрымліваюць кнігі па рэшткавым прынцыпе.

Дакамплектаваньне вясковых школ аднабаковае і беднае. Выпісваецца толькі праграмная літаратура. Даведачная літаратура, роля якой значна ўзрасла зь пераходам да новай сыстэмы адукацыі, амаль не абнаўляецца. Пра доступ у Інтэрнэт у вясковых школах і гаварыць не прыходзіцца. Прасьцей выдзяляць штогод фінансы на квоту для вясковых выпускнікоў пры паступленьні ў ВНУ.

Некалькі год, як урэзалі фінансаваньне на падпіску. Зь бібліятэк зьніклі «Бярозка» і «Раніца», «Арэлі» і «Лесавік», якія зачытваліся дзецьмі да дзірак. Паводле вынікаў апытаньняў, толькі 20% вучняў могуць дазволіць сабе выпісаць дзіцячыя выданьні. Затое бібліятэка, як і настаўнікі, мусяць падпісацца на афіцыёз — ад «СБ» да раёнкі.

Большасьць вясковых школак ня маюць дастатковай колькасьці вучняў і як вынік — паралельных клясаў, а менавіта іх наяўнасьць дае магчымасьць бібліятэкару працаваць на поўную стаўку. Але працы ня менее. І абслугоўваньне чытачоў, і дакумэнтацыя, і рэгулярная справаздачнасьць…

Яшчэ вастрэйшым зьяўляецца пытаньне матэрыяльнага забесьпячэньня. Бібліятэкар — не настаўнік, ён ня можа дамовіцца з бацькамі наконт рамонту памяшканьня. Ахвотней праспансаруюць спартзалю, куды можна наведацца самім. Таму шпалеры ў бібліятэках не мяняюцца гадамі, падлога фарбуецца рэштай, што застаецца ад іншых кабінэтаў. Тое, якой бачаць бібліятэку дзеці, залежыць ад ініцыятывы і здароўя бібліятэкара.

Праблем — шмат, і іх трэба вырашаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930