Знайсці
18.11.2005 / 13:00РусŁacБел

Ствараецца хрысьціянская партыя

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч ініцыюе стварэньне хрысьціянскае партыі. Аснову яе маюць скласьці пратэстанты.

«Пратэстанты займаюць другое месца па колькасьці прыходаў пасьля праваслаўных. А па актыўнасьці — далёка апярэджваюць іх», — кажа У.Мацкевіч — знаны палітоляг і, у свой час, вядучы ток-шоў «Выбар». Адначасна У.Мацкевіч не адмаўляе далучэньня да партыі хрысьціянаў іншых дэнамінацый: «І ўсіх, хто падзяляе хрысьціянска-кансэрватыўныя каштоўнасьці й погляды».

У першай палове 1990-х ідэю стварэньня хрысьціянскай партыі выношвалі прадстаўнікі каталікоў і праваслаўных, аднак ініцыятыва заглухла. «Ідэя стварэньня палітычнага прадстаўніцтва хрысьціянаў насьпела ўжо некалькі гадоў таму. Яе ў розных формах выказвалі розныя палітычныя дзеячы, апошнім — Павал Севярынец. Я ведаю прынамсі тры ініцыятывы па стварэньні ўплывовай хрысьціянскай партыі, якія патрабуюць узгадненьня. Хрысьціяне-пратэстанты — найбольш загартаваная і зьяднаная частка беларускага грамадзтва. Зь іншага боку, цяпер яны знаходзяцца пад ціскам улады. Таму палітычнае аб’яднаньне хрысьціянаў сёньня неабходнае і мае падтрымку з розных бакоў».

У.Мацкевіч лічыць, што сіла партыі будзе не ў яе шматлікасьці, а ва ўплывовасьці: «Напачатку будзе дастаткова неабходных для рэгістрацыі 1000 чалавек, каб працэс пачаўся. Мы разьлічваем ня столькі на колькасны рост, як на ўплывовасьць, бо хрысьціяне складаюць вялікі адсотак жыхароў Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930