Даслаць навіну
Знайсці
18.11.2005 / 13:00

Беларуская «Мара»

Беларускамоўныя самотнікі атрымалі свой куток для знаёмстваў у сеціве. Праект «Мара» www.mara.by зьявіўся дзякуючы высілкам інтэрнэт-дзеяча Фэда (Хведар Караленка), творцы лічыльніка «Акавіта» і фэн-сайту «Песьняроў».

Як толькі рэсурс знаёмстваў запрацаваў, Фэд дадаў туды і сваю анкету: «І не шкадую: ужо займеў цікавае знаёмства». Стваральнік «Мары» давярае віртуальным стасункам: «Калі наладжваецца цікавая перапіска, у рэальным жыцьці людзі маюць вялікія шанцы паразумецца».

Патрэба ва ўласнабеларускім сайце знаёмстваў насьпела даўно. Попыт у Інтэрнэце на такія рэчы вялікі, а беларусы раней карысталіся расейскай сыстэмай «Мамба»: на ўсіх сайтах адны і тыя ж анкеты, а дызайн такіх праектаў амаль аднолькавы. Хведар вырашыў стварыць уласнабеларускую сыстэму. Найперш для разьвіцьця Белнэту — каб ён выглядаў поўнафарматным і цэльным.

І беларускамоўныя адгукнуліся на стварэньне свайго клюбу. З кожным днём анкет на сайце становіцца ўсё болей — за месяц працы на сайце зарэгістравалася болей за 100 чалавек (кантактаваць можна, толькі калі атрымаеш пароль). Надалей Фэд плянуе ўвесьці дадатковыя сродкі кантактаваньня (чат). Пакуль жа працуе форум, які чытаецца з прыемнасьцю: амаль усе наведнікі выдатна валодаюць мовай і абыходзяцца бяз пошласьцяў.

Пакуль колькасьць анкет, пададзеных на «Мару» мужчынамі, утрая большая за дзявочую. Пошук на сайце можна весьці па некалькіх напрамках, улічваючы кожны фактар — ад узросту да колеру валасоў і вачэй. Таму стваральнікі праекту ўпэўнены: хто шукае — той знойдзе. У свой час.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30