Знайсці
18.11.2005 / 13:00РусŁacБел

Зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў

Дзяржаўны манапаліст у сфэры распаўсюджваньня пэрыядычных выданьняў па падпісцы РУП «Белпошта» выключыла з падпіснога каталёгу на 2006 год шмат якія незалежныя газэты.

Сярод іх рэспубліканскія выданьні «Народная воля», «Салідарнасць», «Згода», «БДГ. Деловая газета», «Рэгіянальная газета», іншыя недзяржаўныя грамадзка-палітычныя выданьні.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»:

— выказвае свой пратэст у сувязі з парушэньнямі правоў чытачоў і рэдакцый пэрыядычных выданьняў, выключаных з падпіснога каталёгу;

— патрабуе ад «Белпошты» забясьпечыць выкананьне заканадаўства і ўключыць у падпісны каталёг выданьні безь якой-кольвек дыскрымінацыі;

— нагадвае Міністэрству сувязі і інфарматызацыі як упаўнаважанаму дзяржаўнаму органу, што ў адпаведнасьці з законам «Аб паштовай сувязі» дзяржава гарантуе даступнасьць і якасьць паслуг паштовай сувязі, у тым ліку падпіскі на газэты, і просіць спыніць парушэньне «Белпоштай» правоў і інтарэсаў падпісчыкаў і рэдакцый.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» зьвяртаецца да чытачоў з заклікам выступіць у абарону сваіх правоў і ў падтрымку незалежных газэт. Пратэсты і звароты трэба накіроўваць генэральнаму дырэктару РУП «Белпошта» (пр.Незалежнасьці, 10, 220050, г.Мінск, тэл. 226-01-73, факс 226-11-70) і міністру сувязі і інфарматызацыі (пр.Незалежнасьці, 10, 220050, г.Мінск, тэл. 227-38-61, факс 227-21-57).

Лісты павінны ўтрымліваць пасаду адрасата, Ваша прозьвішча, імя, імя па бацьку і адрас, указаньне на парушэньне Вашых правоў выключэньнем выданьняў з падпіснога каталёгу, патрабаваньне забясьпечыць выкананьне беларускага заканадаўства, а таксама дата і подпіс. Акрамя таго, кожны можа ўнесьці запіс у Кнігу заўваг і прапаноў у сваім паштовым аддзяленьні. У адпаведнасьці з прэзыдэнцкім дэкрэтам №2 ад 14 студзеня 2005 году «Аб удасканаленьні працы з насельніцтвам» гэтая кніга павінна быць прад’яўлена па першым патрабаваньні грамадзяніна, а прапановы і заўвагі – разгледжаны на працягу 15 дзён.

Надышоў той момант, калі трэба сказаць «не» свавольству. Разам абаронім сваё права на атрыманьне інфармацыі.

Прынята на пасяджэньні Праўленьня грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 10 лістапада 2005 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930