Знайсці
16.08.2012 / 20:1161РусŁacБел

«Не трэба баяцца інтэрнэт-натоўпу» — Адам Глобус пра «Птушак» Насты Манцэвіч

«Калі мы ўздымаем тэму гомасэксуалізму, адразу ў адказ размахваюць крыжамі, зоркамі і іншай сімволікай».

Дэбютная кніга паэткі Насты Манцэвіч выклікала неадназначную рэакцыю ў чытачоў. Паэтка закранае ў кнізе доўгі час табуяваную ў беларускай літаратуры тэму: жаночае аднаполае каханне. Адам Глобус называе вершы Насты Манцэвіч сапраўдным грамадзянскім учынкам.

«Гэта не проста вершыкі, апроч выдатнай літаратурнай формы, яны маюць сацыяльную значнасць, якую мусіць мець кніжка паэта. — кажа Глобус.
— У той час, калі нашае грамадства ўсё болей скатваецца ў рэлігійнае цемрашальства, Наста мае сапраўдную грамадзянскую пазіцыю. Калі мы ўздымаем тэму гомасэксуалізму, адразу ў адказ з’яўляецца проста шквал крыкаў незадаволеных, якія размахваюць крыжамі, зоркамі і іншай сімволікай.

Я лічу, што мушу як старэйшы калега падтрымліваць Насту ад наскокаў з усіх бакоў.

Не трэба баяцца тупога натоўпу, тым больш, што гэтыя вершы выдатныя ў літаратурным плане.
Трэба зразумець — урэшце ў беларускую літаратуру прыйшло новае пакаленне, якое трэба вітаць.
Пасля «Тутэйшых» быў вялікі правал — нейкі псеўдаавангард, а вось цяпер з’явілася маладое пакаленне, якое мае свае погляды, сваю пазіцыю».

* * *

Мы крочылі побач
рука ў руку
да пляча плячо
твар у твар
вочы ў вочы
у рот рот.

Так мы ступалі, крочылі
нага ў нагу,

пакуль ты не збочыла.

І цяпер вока за вока,
цяпер — зуб за зуб.

Усё, што ты з сабою забрала
я выскубу, адгрызу —
вярну сабе ўсё,
да сябе вярнуся…

Забяру сабе свае вочы,
з твару змыю твой твар,
адляплю ад вуснаў твае вусны,
вырву руку з рукі.

І калі сэрца сціснецца ад адчаю,
я буду шаптаць як мантру,
што ты — родная,
баючыся паверыць,

што ты чужая.

Юрась Ускоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031