Знайсці
14.02.2012 / 22:2275РусŁacБел

Litesound і Гюнэш засудзілі? Спявачка з’ехала, не чакаючы фіналу

«Еўрафэст»: перамогу прадказальна аддалі заслужанай артыстцы Ланской.

Алёна Ланская паедзе ад Беларусі на «Еўрабачанне» ў Баку.
Ёй аддалі першае месца на «Еўрафэсце» 14 лютага.

Сам выступ канкурсантаў, дзеля якога, уласна, і праводзіўся «Еўрафэст», заняў паўгадзіны.

Алёна Ланская, Вікторыя Алешка, Гюнэш, Litesound і Uzari адспяваўшы, адправіліся чакаць вынікаў галасавання. Астатні час выступалі пераможцы «Еўрабачання» былых гадоў.

Каб паказаць майстар-клас для канкурсантаў, арганізатары запрасілі пераможцаў былых часоў — першай

выступіла Ліс Асіа, якая выйграла самы першы конкурс, аж у 1956-м
 — у год развянчання культу асобы.

Пасля яе 

на сцэне з’яўляліся пераможцы і ўдзельнікі розных гадоў
 — ад сербскай спявачкі Марыі Шэрыфавіч, якая перамагла ў 2007-м і якую БТ у свой час абазвала «карэйскім хлопчыкам», да 
Аляксандра Рыбака, які праспяваў беларускамоўную версію сваёй песні «Небасхіл Еўропы»
. Менавіта спецыяльныя госці, кшталту Русланы, гераіні Аранжавай рэвалюцыі і пераможцы-2004, ды Філіпа Кіркорава змаглі разварушыць залу Палаца спорту.
Кіркораў паміж песнямі паспеў прызнацца, як любіць Беларусь, як ганарыцца высокім вынікам Дзмітрыя Калдуна і як марыць яшчэ раз «стаць пад беларускі сцяг на Еўрабачанні».

На фоне «мэтраў» выступ канкурсантаў выглядаў як банальны «разагрэў». Пасля канцэрту зорак было абвешчанае рашэнне журы.

Uzari — 6 балаў, Вікторыя Алешка — 7 балаў, Гюнэш — 8 балаў, Litesound — 10 балаў, Алена Ланская — 12 балаў.

Склалася ўражанне, што

перамога ніяк не ўразіла Ланскую — такі спакой захоўвала спявачка падчас абвяшчэння.
Ці гэта была ўпэўненасць у выніку галасавання?

На мінулым тыдні Ланская апынулася ў цэнтры скандалу: віцебская «вертыкаль» рассылала па прадпрыемствах дырэктыву з патрабаваннем папулярызаваць гэтую спявачку і галасаваць за яе. А ў Магілёўскай вобласці неахвотным галасаваць пагражалі адсочваннем.

Прадзюсар Ланской — Аляксандр Шакуцін, які ўваходзіць у дзясятку найбагацейшых людзей краіны.
Кажуць, выступ Ланской на «Славянскім базары» спадабаўся асабіста Аляксандру Лукашэнку. Маладой спявачцы прысвоілі высокае званне «Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь».

Гурт Litesound апынуўся на 2-м месцы, хоць глядацкую падтрымку, мяркуючы па рэакцыі залы, яны мелі найбольшую.

Адразу пасля абвяшчэння вынікаў галасавання хлопцы з групы «Лайтсаунд» пачалі ў пакоі чакання біць шклянкі і талеркі.

Гюнэш Абасава таксама рэагавала эмацыйна: даведаўшыся пра сваё трэцяе месца, адразу з’ехала,
так і не з’явілася на сцэне ў фінале. Яе песня глядзелася выйгрышна. Многія чакалі яе перамогі. Менавіта Гюнэш выходзіла на першыя месцы ў многіх інтэрнэт-апытанках. Дый
сам факт, што яна азербайджанскага паходжання, даваў ёй дадатковыя шанцы ў Баку.

— Што я магу сказаць? Я ж не вінаватая, што яны сябе так паводзяць. Разумееце, гэта асабістая справа кожнага, — сказала Алена Ланская «Комсомольскай правде», як толькі спусцілася са сцэны.

Пасля цырымоніі «НН» дазванілася да музычнага агента Гюнэш, аднак ён паведаміў, што

ніякіх каментароў спявачка сёння даваць не будзе.
«Можа быць, заўтра або паслязаўтра», — сказаў агент. Сама Гюнэш слухаўкі не здымае.
У слухаўцы рынгтонам, дарэчы, гучыць яе ўласная песня.

Закрываў «Еўрафэст» міністр культуры Павал Латушка — на дзвюх мовах: англійскай і беларускай. Пасля чаго

Ланская яшчэ раз праспявала сваю песню All my Life і скончыла словамі «Перамога наша!»

Юрась Ускоў, СМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930