Знайсці
17.02.2012 / 23:482РусŁacБел

«Дыктатар» па-беларуску — 18 лютага

18 лютага, а 14-й гадзіне ў галерэі «Ў» адбудзецца прэзентацыя кніжкі Ульфа Старка «Дыктатар» (папяровае + электроннае выданне) для маленькіх чытачоў, іх бацькоў і ўсіх зацікаўленых, а таксама аўтограф- сесія аўтара. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Пры ўдзеле Віктара Шалкевіча.

Перад прэзентацыяй, а 13-й гадзіне ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці, 37а) пройдзе прэс-канферэнцыя з удзелам аўтара.

Кніга «Дыктатар» распавядае пра малога хлопчыка, які ўпэўнены, што свет круціцца вакол яго.
Кніга выйшла ў свет багата ілюстраваная вядомай фінскай афармляльніцай Ліндай Вандэстам. Беларускую версію кнігі стварылі перакладчыцы Наста Лабада і Вольга Рызмакова.

Ульф Старк (Ulf Stark) Адзін з самых вядомых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў Стакгольме. Дэбютаваў як аўтар кніг для дарослых. З 1984 года вырашыў цалкам прысвяціць сябе дзіцячай літаратуры. Лаўрэат прэстыжнай прэміі Андэрсана. Піша вясёлыя і мудрыя кнігі, ад фэнтэзі да дзіцячых вершаў.

Электронная кніга Ульфа Старка «Дыктатар» выйшла ў выдавецтве BYBOOKS. Яе стваральнікі падазраюць, што гэта другая ў свеце электронная кніга па-беларуску для дзяцей, даступная для Apple iPad / iPhone / iPod. Першая — пераклад кнігі шведскіх аўтараў Юі і Тумаса Вісландэраў «Мама Му будуе дамок» — таксама апублікаваная ў гэтым выдавецтве.

tio.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930