Знайсці
07.11.2011 / 03:1395РусŁacБел

«Беларуская мара» — вялікі фільм пра Плошчу (поўная версія)

Аўтарка — журналістка расійскага Першага канала беларуска Кацярына Кібальчыч.

«Беларуская мара». Так называецца першы вялікі фільм пра Плошчу-2010. Таемная прэзентацыя прайшла ў Мінску і ў Маскве ў нядзелю.

Аўтарка фільма — беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч, якая зараз працуе на расійскім Першым канале. У Мінск яна прыехаць не змагла, бо знаходзіцца на дзявятым месяцы цяжарнасці.

Кацярына нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Спачатку працавала ў Мінску ў газеце «Свободные новості». З чэрвеня 2002 года — у праграме навін беларускага тэлеканала АНТ. А ў жніўні 2003 года пераехала ў Маскву і пачала працаваць на 3-м канале. З 2005 года перайшла ў праграму «Нядзельны Час» на Першым расійскім канале.

У фільме распавядаецца гісторыя жыцця маладога чалавека з Мінска, які апошнія 18 гадоў жыве ў краіне «апошняга дыктатара Еўропы». У аснову фільма ляглі падзеі 2010–2011 гадоў у Беларусі: прэзідэнцкая кампанія, рэпрэсіі, судзілішчы і тое, як гэта адбілася на жыцці самай «стабільнай» постсавецкай рэспублікі.

«Беларуская мара» — апавяданне пра тое, як рэжым можа зламаць чалавека. І пра тое, як у дзяржаве з татальным кантролем можна быць шчаслівым, нягледзячы ні на што.

Вось як выглядаў трэйлер фільма:

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031