Знайсці
20.09.2010 / 17:172РусŁacБел

Гурт Limp Bizkit не сабраў «Мінск-Арэну»

Канцэрт пераносіцца ў Палац спорту,

піша «Комсомольская правда в Беларуси». Час застаўся ранейшы — 5 кастрычніка, 19.00. Квіткі, набытыя ў «Мінск-Арэну», застаюцца сапраўднымі.

Нагодай, хутчэй за ўсё стала, «зорная» перагружанасць канцэртнага графіку сталіцы. Нагадаем, што акрамя нядаўняга канцэрту Стынга мінчукі змогуць неўзабаве папрысутнічаць таксама на выступах Джо Кокера, Хасэ Карэраса і Гару.

Арганізатары канцэрту Limp Bizkit кажуць, што адмяніць канцэрт немагчыма: прададзеная пэўная колькасць квіткоў, прыхільнікі гурта чакаюць прыезду Limp Bizkit у Мінск, у гастрольным графіку калектыву зацверджаны канцэрт у Беларусі. Але ў цяперашняй сітуацыі было вырашана перанесці канцэрт на меншую пляцоўку, чым планавалася ад пачатку.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031