Знайсці
21.04.2024 / 09:003РусŁacБел

Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»

46-гадовы Уладзімір Нікіцін з'язджаў у Польшчу, але ўрэшце вярнуўся.

Уладзімір Нікіцін. Фота з ягонага фэйсбука

Уладзіміру Нікіціну 46 гадоў. Ён мінчук, у 2000-м скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Кіраванне продажамі». А ў 2009-м годзе Уладзімір паступіў у Расійскую акадэмію народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расіі на магістратуру ў галіне фінансаў, якую скончыў у маі 2011-га.

Кар'еру фінансавага аналітыка мужчына пачаў у кампаніі VDS у 2004-м. Уладзімір таксама вёў трэнінгі і адукацыйныя курсы па кіраванні фінансамі для кампаніяў. Апошняе вядомае месца працы мужчыны — фінансавы кантралёр у Belkanton Group, буйной кампаніі-дыстрыб'ютары канцылярскіх тавараў, якая, сярод іншага, валодае сеткай крамаў Афістон і часопісам Office Life.

Мяркуючы па ягоным Linkedin, не пазней за ліпень 2023-га Уладзімір звольніўся і пераехаў жыць у Польшчу. Імаверна, яго затрымалі па вяртанні ў Беларусь.

Дзейнасць ІП Уладзіміра прыпыненая з 5 лістапада 2023-га года.

Дата затрымання мужчыны невядомая. Суд над Уладзімірам пачнецца 29 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе. За «заклікі да санкцыяў» мужчыне пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі. Сутнасць абвінавачання невядомая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Баранавіцкаму іпэшніку пагражае да 12 гадоў турмы за «заклікі да санкцыяў»

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
36
4
Нетупик/адказаць/
21.04.2024
Образование ума не даёт. Вот основной вывод.
21.04.2024
а шо такое? консультанты у Польшы не нужны?? ци другого сорта не бяруть?
1
Стройка /адказаць/
21.04.2024
ром, Нужны с рабочими профессиями. А спекулянтов на бирже и прочих советников своих с избытком. Он не понял что лучше 12 лет на стройке в Польше, чем 12 лет в бел. колонии. Не тому учился. Ум развивать надо самостоятельно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031