Знайсці
11.04.2024 / 13:062РусŁacБел

Кім Чэн Ын заклікаў «як ніколі» рыхтавацца да вайны і вывучыў макет Сеула

Кім Чэн Ын наведаў Ваенна-палітычную акадэмію і заклікаў курсантаў нарасціць падрыхтоўку кадраў для стварэння «магутнага войска».

Кім Чэн Ын падчас наведвання Вайсковай акадэміі. Фота: Korean Central News Agency

Кім Чэн Ын заклікаў войска «як ніколі» рыхтавацца да вайны. Такім меркаваннем кіраўнік КНДР падзяліўся падчас візіту ў Ваенна-палітычную акадэмію імя Кім Чэн Іра, паведамляе Паўночна-карэйскае тэлеграфнае агенцтва.

Лідар КНДР таксама падкрэсліў гатоўнасць «абавязкова знішчыць ворагаў, без вагання задзейнічаўшы ўсе нашы сродкі».

У сувязі з гэтым Кім Чэн Ын падкрэсліў выключную ролю Ваенна-палітычнай акадэміі ў стварэнні «магутнай арміі» і заклікаў выкладчыцкі склад «дасягнуць яшчэ большых поспехаў» для папаўнення ўсіх яе прыступак кваліфікаванымі камандзірамі.

Таксама паведамлялася, што Кім наведаў «кабінет вывучэння аперацыі», дзе азнаёміўся з вынікамі даследавання ваенных намераў і патэнцыйных дзеянняў праціўніка. На фотаздымках, апублікаваных ЦТАК, паўночнакарэйскі лідар стаіць побач з макетам Сеула — прычым і макет, і развешаныя на сценах карты наўмысна размытыя.

Кім Чэн Ын вывучае карту. Фота: Korean Central News Agency

«Таварыш Кім Чэн Ын паказаў, што [здольнасць] сарваць колькасную, вайскова-тэхнічную перавагу ворагаў перавагай ідэй і вайсковай тэхнікі — гэта закон Перамогі ў вайне, які не можа змяніцца і ўчора, і сёння, і заўтра», — піша ЦТАК.

У апошнія месяцы паўночнакарэйскі лідар неаднаразова казаў пра падрыхтоўку да вайны. У пачатку сакавіка Кім наведаў галоўную базу Карэйскай Народнай арміі (КНА) і паназіраў за ваеннымі вучэннямі. Як паведамляў ЦТАК, лідар КНДР выказаў» вялікае задавальненне «ад убачанага, паколькі вайскоўцы» знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці да вайны», піша РБК.

Назіральнікі адзначаюць, што большасць з'яўленняў Кім Чэн Ына на публіцы з пачатку 2024 года была звязана з ваеннымі пытаннямі.

У студзені эксперт па КНДР Роберт Карлін і фізік-ядзершчык Зігфрыд Хекер прадставіў даклад, у якім сцвярджалася, што Кім Чэн Ын рыхтуецца да вайны, а на Карэйскім паўвостраве склалася самая небяспечная сітуацыя з часоў Карэйскай вайны.

Пры гэтым намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Усходняй Азіі і Ціхага акіяна Чжун Пак, якая курыруе стасункі з КНДР, заявіла ў канцы сакавіка, што Вашынгтон пакуль не бачыць прыкмет падрыхтоўкі Пхеньяна да хуткага нападу.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын асабіста пратэсціраваў танк на вучэннях арміі КНДР

Кім Чэн Ын даў заданне хутчэй рыхтавацца да вайны

Пуцін падарыў Кім Чэн Ыну ўласны аўтамабіль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6
1
даведка/адказаць/
11.04.2024
Ким Чен Ын пока только призывает готовится к войне, его средний брат Лукашенко уже знает, что будет воевать.
1
Жыве Беларусь!/адказаць/
11.04.2024
Не зразумела хто на каго падобны – Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч нa яго ці ён на Лукашэнку Аляксандра Рыгоравіча?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031