Знайсці
10.04.2024 / 12:536РусŁacБел

Гуцул: Гагаузія звернецца да Расіі ў выпадку ўводу войскаў Малдовы

Яна выказала надзею, што гэтага не здарыцца.

Яўгенія Гуцул. Фота: point.md

Калі Малдова ў адказ на абвяшчэнне незалежнасці Гагаузскай аўтаноміі (рэгіён на поўдні краіны) увядзе туды войскі, то рэгіён звернецца па дапамогу да ўсіх, уключаючы Расію, заявіла кіраўнік Гагаузіі Яўгенія Гуцул, піша Point.md са спасылкай на «Коммерсант».

Яна выказала надзею, што гэтага не здарыцца. Па яе словах, малдаване не хочуць уступлення ў Еўрасюз (ЕС).

«Я спадзяюся на здаровы сэнс нашых уладаў. Але калі да гэтага дойдзе, то мы будзем звяртацца ва ўсе краіны, вядома, уключаючы Расійскую Федэрацыю»,— сказала Гуцул у інтэрв'ю. Яна паабяцала, што аўтаномія «распачне нейкія меры».

Паводле яе слоў, «малдоўскія ўлады робяць усё, каб у краіне складвалася «трывожная атмасфера»», але перадумоў да нападу Расіі на Малдову Яўгенія Гуцул не бачыць.

«Прэзідэнт Рэспублікі Малдова ў міжнародных паездках абмяркоўвае нейкія вайсковыя канфлікты, што Расія хоча напасці на Малдову, хоць мы такіх перадумоў не бачым»,— запэўніла яна.

Як сцвярджае Гуцул, Гагаузская аўтаномія і яе партнёры нясуць каласальныя страты ад развязанай Малдовай супраць рэгіёну «эканамічнай вайны». Суму страт яна не прывяла. Палітык таксама сцвярджае, што жыхары не хочуць далучэння да ЕС.

«Мы хочам жыць у суверэннай, нейтральнай, незалежнай краіны, дзе мы будзем сябраваць з усімі нашымі суседзямі: і з Расейскай Федэрацыяй, і з Украінай, і з Румыніяй, і з Еўрапейскім Звязам», — сказала Яўгенія Гуцул.

Акрамя таго, яна распавяла, што ўлады аўтаноміі працуюць над тым, каб закупляць газ у «Газпрома». Гуцул разлічвае, што першыя вынікі гэтага працэсу будуць ужо хутка.

«Мы цяпер працуем над тым, каб наўпрост закупляць газ у «Газпрома» без розных афшорных кампаній, у якіх улады Кішынёва цяпер закупляюць газ і ад якіх цяпер нам газ да спажыўца дастаецца ў пяць-шэсць разоў даражэй»,— удакладніла яна.

У той жа час прэс-сакратар урада Малдовы Даніэл Водэ абверг інфармацыю аб магчымым затрыманні Яўгеніі Гуцул па выніках візіту ў Маскву.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
1
Вася/адказаць/
10.04.2024
Хочет чтоб было как на даунбасе?:))))
0
мясцовы2/адказаць/
10.04.2024
[Рэд. выдалена]
5
бабруйчанін/адказаць/
10.04.2024
Парція " шор" прэдседатель грамадзянін Ізраіля спансуецца рф Збег у Ізраіль з крадзеннымі грашамі ў Малдове Намесніца парціі таксама ж*ка Гэтая башкан Гагаузіі нават ні хаваецца .. ??? )) Як в Украіне парція опп Лэхаім за жызнь сопредседацель Рабіновіч))) Пры саветах Рабіновіч адсядзел 8 год як дробны ашуканец злодхец У 2019 годхе .44 места з 450.у врУкраіна
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930