Знайсці
05.04.2024 / 15:1514РусŁacБел

Польшча абвінаваціла ўлады Беларусі ў чэргах на мяжы

Памежная ахова Польшчы прызнала больш пільны надгляд падарожнікаў на мяжы з Беларуссю і растлумачыла гэта «пагрозамі нелегальнай міграцыі», праз якія службоўцаў з пункту ў Тэрэспалі перакідваюць на стрымліванне мігрантаў у лясах. Пра гэта ведамства паведаміла «Белсату».

Аўтобусы ў пункце пропуску «Варшаўскі мост — Тэрэспаль». 5 красавіка 2024 года. Фота: «Варшавка Граница Брест-Тересполь» / Telegram

«Белсат» скіраваў запыт у Памежную ахову Польшчы 3 красавіка, калі ў Брэсце ўтварылася чарга з 370 легкавікоў і 38 аўтобусаў. У чатах, дзе падарожнікі абмяркоўваюць мінанне мяжы, абражалі польскіх службоўцаў, наракаючы, што тыя марудна працуюць і не адкрываюць усіх каналаў у тэрмінале.

Тады таксама з’явілася неафіцыйная інфармацыя, што на польскім баку службоўцы не спяшаюцца і занадта пільна ўсіх і ўсё правяраюць, бо памежнікі злавілі мігранта, які трапіў на тэрыторыю суседняй краіны з Беларусі.

Спікер Надбужанскага аддзела Памежнай аховы Польшчы, які кіруе пунктам пропуску ў Тэрэспалі, Дар’юш Сеніцкі ў каментары «Белсату» пацвердзіў, што міграцыйны крызіс, за які адказныя ўлады Беларусі, адбіваецца на хуткасці афармлення падарожнікаў:

«Раптоўныя, непрадбачаныя падзеі, што нясуць прыкметы недатыкальнасці дзяржаўнай мяжы, якія ўзнікаюць у выніку міграцыйнага ціску на польска-беларускай мяжы, могуць абумовіць неабходнасць прыняцця дынамічных і рашучых захадаў. Гэтыя захады прадугледжваюць перасоўванне наяўных асабовых рэсурсаў супрацоўнікаў ад памежных правяранняў для аховы дзяржаўнай мяжы на месцах так званай зялёнай мяжы».

Сеніцкі папракнуў беларускіх калегаў у «недастатковай ахове дзяржаўнай мяжы»:

«У звязку з недастатковай аховай дзяржаўнай мяжы на беларускім баку мы таксама абавязаныя ладзіць больш дэталёвы кантроль асобаў, якія ўязджаюць у Польшчу — аж да часу, пакуль не знікне рэальная пагроза нелегальнай міграцыі. Рэалізацыя гэтых захадаў у ахове дзяржаўнай мяжы ёсць адказам на часовыя пагрозы нелегальнай міграцыі».

Адначасова прадстаўнік Надбужанскага аддзела Памежнай аховы Польшчы запэўніў, што ў тэрэспальскім пункце «адэкватна выкарыстоўваюць наяўную інфраструктуру», а ў прыярытэтным парадку там афармляюцца менавіта аўтобусы.

Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, на момант публікацыі ў чарзе на выезд у Польшчу — 250 легкавых аўто і 35 аўтобусаў. З таго боку на заезд у нашую краіну чэргаў няма.

Чытайце таксама:

У Брэсце кіроўца прадаў месца ў чарзе на мяжы і атрымаў вялізны штраф

На межах Беларусі і Еўрасаюза сабраліся гіганцкія чэргі

Калінінград, Бялград, Дубай, Казахстан… Як беларусы едуць з Еўропы дадому праз трэція краіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
7
0
Жора/адказаць/
06.04.2024
Jacek, лухта поўная. Пішу як той, хто ніколі не быў па-за палітыкай і ніколі не вазіў саляру і цыгарэты, але жыццё ў памежных чэргах аддаю.
0
Жора/адказаць/
06.04.2024
Хуч, і як гэта на практыцы мусіць спрацаваць? Што вы прапаноўваеце, не разумею? 
Пасажыры 40 аўтобусаў замест сядзення сутак у аўтобусе мусяць выйсці і запісаць відэазварот да Лукашэнкі? Сам жа Лукашэнка ў памежных чэргах не стаіць і не будзе.
Але пасажыры чым вінаваты, яны хіба Пачобута пасадзілі?
0
Рэчаіснасьць/адказаць/
08.04.2024
Нет ни какой демократии., якія законы парушыў Пачобут? Гэта чысты палітвязень, можаш не прыдурвацца. Мігранты бягуць адусюль, там дзе нават юса не бамбавалі, наадварот, дзе былі ЗША адтуль ужо нешта ня дужа бягуць, напрыклад Карэя, Японія, Германія, Сербія і г.д.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031