Знайсці
22.03.2024 / 10:495РусŁacБел

Cённяшняя атака на энергасістэму Украіны — найбуйнейшая за ўвесь час вайны

Абмежаванне электразабеспячэння ўвялі ў розных рэгіёнах Украіны.

Cённяшняя атака на энергасістэму Украіны — найбуйнейшая за ўвесь час вайны. Пра гэта заявіў кіраўнік «Укрэнерга» Уладзімір Кудрыцкі.

Паводле яго слоў, удары наносіліся па цеплавых і гідраэлектрастанцыях, а таксама па магістральных падстанцыях.

Кудрыцкі адзначыў, што пашкоджанні энергетычных аб'ектаў ёсць у шматлікіх рэгіёнах, найбольшы маштаб пашкоджанняў — у Харкаве. Горад амаль цалкам застаўся без святла.

Абмежаванне электразабеспячэння ўвялі ў розных рэгіёнах Украіны.

Што тычыцца атакі на ДнепраГЭС, то пакуль няма ніякіх рызык прарыву дамбы, статус будзе канчаткова зразумелы праз некалькі гадзін.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што сёння ноччу Расія запусціла па Украіне больш за 90 ракет і каля 60 беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Расія другую ноч запар наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне

На Запарожскай АЭС адключылася адна з дзвюх электраліній, што сілкуюць станцыю 

Раніца ў расійскім Белгарадзе пачалася з абстрэлаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
25
0
Пытанне /адказаць/
22.03.2024
Влад, а што, белгародцы ўжо петыцыі складаюць за перамовы? Ці белгарадцы гатовыя бегчы з Белгарада да апошняга белгарадца?
0
Пацыфіст/адказаць/
22.03.2024
Влад, а маскалі, відаць, збіраюцца ваяваць да апошняга алкаша. Чэргі з такога кантынгенту каля ваенкаматаў выдахліся.
22.03.2024
Влад, так скажи это путину
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031