Знайсці
21.03.2024 / 01:2815РусŁacБел

Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага

Таццяна Мамчыц вучылася на філалагічным факультэце БДУ, але амаль адразу апынулася ў Інстытуце КДБ.

Таццяна Мамчыц. Фота: mlyn.by

Таццяне Мамчыц 51 год, родам яна з Ліды. Бацькі ў Таццяны самыя звычайныя — маці працавала ў Лідскай раённай бальніцы, а бацька цесляром. Муж жанчыны працаваў ахоўнікам. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», на 2020-ы быў беспрацоўным.

У 1995-м Мамчыц скончыла філфак БДУ, але амаль адразу апынулася ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі, дзе рыхтуюць кадэбістаў. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», на 2013-ы яна была начальнікам педагагічнага аддзела ўстановы.

На момант пераводу ў Ліцэй БДУ Мамчыц займала пасаду начальніцы метадычнай часткі Інстытута нацыянальнай бяспекі.

Таццяна Мамчыц. Фота: lyceum.by

Ідэя перайменавання ліцэя ў імя Дзяржынскага, імаверна, ужо даўно прасоўваецца КДБ. Увосень 2022-га ў ліцэі прайшоў конкурс «Першы сярод роўных», дзе ліцэістам прапанавалі намаляваць комікс пра Дзяржынскага, з мэтай папулярызаваць прафесію чэкіста.

Фармальна Ліцэю БДУ хочуць надаць імя Дзяржынскага па просьбе выкладчыкаў. Невядома, якія чынам былі сабраныя подпісы выкладчыкаў у падтрымку гэтай ініцыятывы і невядома, ці добраахвотна гэта адбывалася. Прынамсі да прыходу Мамчыц на пасаду такіх ініцыятываў ад іх не было.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма

Ліцэю БДУ збіраюцца прысвоіць імя Дзяржынскага

Біяграфія Дзяржынскага больш натхняе на бунт, чым на «ахраніцельства»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
21
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
8
Абуральна
76
0
Старыя песьні на новы лад?/адказаць/
21.03.2024
Станислав, лухта! Відавочна, цяпер новая мода ў крамлёўскай прапаганды: " в словах Путина есть рациональное зерно, хоть он и рашист", а "Дзержинский уничтожает империю, хоць он и псих". Амаль кожны маскоўскі князь ці цар знішчае ўласны народ і трымае сваю імперыю ў стане вайны, галечы тэхналагічнай адсталасці. Іван Грозный таксама быў псіхапатам і стварыў "вчк" - апрычніну. І "чэкістаў", ахвотных забіваць свой народ, знайшлося да халеры. Пётр І зрабіў "кгб" - тайную паліцыю, усё, каб знішчаць свой народ і народы паняволеныя. І ніякіх масонаў не трэба выдумляць. Сталін, Пуцін таксама масоны? Калі грамадства спараджае ўладу псіхапатаў-некрафілаў, то псіхапаты знойдуцца. Хоць з Марса прылятаць на пах крыві і вар'яцтва. А казачкі пра "масонскія змовы" і "рацыянальных рашыстаў" пакіньце сабе на свае "спецполітзаняція", т.лейценант з тамбоўскіх лясоў.
0
Станислав /адказаць/
21.03.2024
Старыя песьні на новы лад?, Выводы ваши конечно интересны, но вы невнимательно читали текст, после исчезновения Держинского в 1926 году , созданная им машина самоуничтожения вражеского государства осталась и делает своё дело … а сегодняшний вождь России это только слепой винтик в системе слаженно работающей по программе заложенной в систему Дзержинским … кстати до сегодняшнего дня неизвестно куда исчез в 1926 году Феликс и чьё тело вместо него «похоронили» у кремлёвской стены … А что касается вашей сугестии что целью моего исследования является выбеление личности преступной и аморальной … Вы не правы, целью было единственно показание фактов замалчиваемых .КГБ и его наследники даже если знают настоящее положение вещей в легенде Феликса, не хотят их обнародования … ведь из них видно что тот кого они называют отцом их служб как видим создал эти службы абсолютно с другой целью и использовал их чтобы деградировать империю до уровня который мы видим сегодня… а самое ужасное для винтиков систему то что даже понимая это они сами не могут решится на демонтаж этой махины так как она их кормит и то хорошо и удерживает при достаточно раскошной жизни … это как срубить сук на котором сидишь …
1
Максим Дизайнер/адказаць/
24.03.2024
Что же все колхозницы такие круглолицые. Сколько уже можно пихать в себя эту свинину. Когда вы уже понажираетесь своего самага укуснага у миры хручева.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031