Знайсці
20.03.2024 / 12:171РусŁacБел

Завялі крымінальную справу ў адносінах прадстаўнікоў Народных пасольстваў і «Беларусаў замежжа»

СК завёў крымінальную справу па арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) у адносінах да 100 чалавек — кіраўнікоў і ўдзельнікаў Народных пасольстваў і «Беларусаў замежжа». Улады пагражаюць ім канфіскацыяй маёмасці ў Беларусі. 

Тэрміналогіяй прапаганды СК паведамляе, што народныя пасольствы Беларусі і інфармацыйныя цэнтры беларусаў за мяжой, ставілі мэтай «мерапрыемствы па ізаляцыі дыпламатычных прадстаўніцтваў сістэмы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і блакаванні любых кантактаў замежных грамадзян, арганізацый і ўрадаў з беларускімі дыпламатамі».

Беларускія дыяспары СК вінаваціць у тым, што яны разгарнулі інфармацыйныя кампаніі па дыскрэдытацыі «нашай краіны ў вачах заходніх палітыкаў», «генеравалі інфармацыйна-палітычны і эканамічны ціск на дзейныя органы ўлады і службовых асобаў Беларусі, распаўсюджвалі заведама ілжывыя звесткі аб палітычным, ваенным і міжнародным становішчы краіны, прававым становішчы грамадзян; заклікалі да ўвядзення санкцый; распальвалі сацыяльна-палітычную і ідэалагічную варожасць, займаліся эскалацыяй антыдзяржаўных пратэстных настрояў у грамадстве». «Такім чынам яны спрабавалі прычыніць шкоду нацыянальнай бяспецы», — сцвярджае СК. 

Па версіі СК, мэтай «новай Беларусі» і фармавання альтэрнатыўнай сістэмы органаў улады стаяла «выключная ідэя сілавога захопу дзяржаўнай улады».

Цяпер Следчы камітэт, паводле паведамлення, мае інфармацыю больш чым пра 100 прадстаўнікоў дыяспар.

У адносінах да кіраўнікоў і ўдзельнікаў СК узбуджана крымінальная справа па арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса. 

Цяпер, піша СК, праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку ператрусы, накладанне арышту на маёмасць. Паводле СК, устаноўлена больш як 30 аб'ектаў нерухомай маёмасці, што належаць фігурантам справы, на тэрыторыі Беларусі. 

Чытайце таксама:

У Мінску праходзіць ператрус у кватэры ў кіраўніка «Маланка медыя» і платформы «Zubr» Паўла Марыніча

ГУБАЗіК ушчэнт разграміў кватэру анархіста Рамана Халілава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
20.03.2024
А дзе спіс пачытаць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031