Знайсці
15.03.2024 / 16:30РусŁacБел

Ірыне Сапрыгінай з Мазыра прысудзілі абмежаванне волі і вызвалілі ў зале суда

15 лютага суддзя Анатоль Стрэльчанка прысудзіў Ірыне Сапрыгінай 2 гады і 7 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Сапрыгіну вызвалілі ў залі суда, піша «Гомельская вясна».

Судовыя пасяджэнні праходзілі ў судзе Мазырскага раёна. Жанчыну судзілі па частцы 1 артыкула 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса Беларусі і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).

Таксама згодна з прысудам Ірына Сапрыгіна мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічыняў.

Ірыну Сапрыгіна затрымалі ў кастрычніку 2023 г. за каментар у чаце ўкраінскага блогера. У ходзе следства з'явіўся новы артыкул — аб абразе прадстаўніка ўлады.

Дома ў Ірыны Сапрыгінай правялі ператрус. Спачатку жанчына знаходзілася ў мінскім ЦІП на вул. Акрэсціна, пасля яе перавялі ў Жодзіна. Дома ў яе засталася 83-гадовая маці — ліквідатарка ЧАЭС, якая мае інваліднасць другой групы. Не звяртаючы ўвагі на такія абставіны, следства палічыла немэтазгодным пакінуць жанчыну на волі.

Чытайце таксама:

У Ашмянах маці васьмярых дзяцей аштрафавалі на 1000 рублёў за падпіску на «экстрэмісцкія СМІ»

Сілавікі затрымалі настаўніка, які «прымушаў школьніка зняць вайсковую форму»

Вынеслі прысуд сямейнай пары Патаповічаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930