Знайсці
06.03.2024 / 09:20РусŁacБел

Уначы былі збітыя 38 з 42 «шахедаў» — Паветраныя сілы Украіны

Групы «шахедаў» былі запушчаныя з двух палігонаў акупаванага Крыма, а таксама з Краснадарскага края і Курскай вобласці.

Паветраныя сілы Украіны раніцай у сераду абвясцілі, што ў ходзе адлюстравання начнога масіраванага налёту «шахедаў» былі збітыя 38 з 42 запушчаных Расіяй беспілотнікаў.

Украінскія вайскоўцы пішуць, што групы «шахедаў» былі запушчаныя з двух палігонаў акупаванага Крыма, а таксама з Краснадарскага края і Курскай вобласці.

«У выніку баявой працы збітыя 38 «шахедаў» у межах Днепрапятроўскай, Адэскай, Херсонскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай, Харкаўскай, Вінніцкай і Сумскай абласцей», — рапартуюць Паветраныя сілы.

Уначы аб трох трапленнях «шахедаў» у горадзе Сумы пісала мясцовая адміністрацыя. Акрамя таго, са Стараканстанцінава Хмяльніцкай вобласці паступалі паведамленні, што там у частцы горада пасля налёту знікла электрычнасць.

Чытайце таксама:

У Адэсе ад удару дрона загінула сям'я з трыма дзецьмі. Усяго 12 ахвяр

Сёння ноччу Расія атакавала Украіну 26 ракетамі. Удалося збіць палову

Усе ракеты, якія ляцелі на Кіеў, былі збітыя — адміністрацыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031