Знайсці
05.03.2024 / 11:312РусŁacБел

Грошы, якія ахвяравалі на рэабілітацыю згвалтаванай у Варшаве беларускі, вяртаюцца на рахункі. Але запушчаны новы збор

1 сакавіка ў Варшаве памерла 25-гадовая згвалтаваная беларуска Ліза. Да афіцыйнага пацверджання смерці яе хлопец Даніла запусціў збор на рэабілітацыю і лячэнне — гісторыя выклікала шок у грамадстве, таму досыць хутка было сабрана больш за 500 тысяч злотых (каля 405 тысяч рублёў).

Сёння грошы пачалі вяртацца на рахункі ахвярадаўцаў. Сэрвіс таксама даслаў усім на пошту паведамленні з інфармацыяй, што працэс можа заняць каля 7 дзён.

Паведамленне ад сэрвісу: «Сродкі павінны вярнуцца цягам 7 дзён».

Гэта тое, што і абяцала адміністрацыя на этапе збору — калі грошы не змогуць пайсці па прызначэнні, яны будуць вернутыя ахвярадаўцам.

Але цяпер хлопец Лізы запусціў новы збор, які мусіць пакрыць расходы на пахаванне:

«Паводле правілаў платформы Pomagam.pl сабраныя ўжо сродкі не могуць быць скарыстаныя для іншых мэт. Таму мы адкрываем новы збор на пакрыццё коштаў пахавання і паслуг платнага юрыста, каб той, хто зрабіў злачынства, атрымаў максімальнае пакаранне. Вашы данаты вы самі можаце перанакіраваць на новы збор», — паведаміў Даніла.

Ліза.

Нагадаем, што 6 сакавіка ў памяць 25-гадовай Лізаветы ў Варшаве плануюць правесці «ціхі» марш. Пахаваюць яе таксама ў польскай сталіцы.

Чытайце таксама:

Сведкі распавялі, чаму не выклікалі паліцыю падчас згвалтавання беларускі ў Варшаве

«Мы вінны ёй». У Варшаве пройдзе марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларусцы

«Мне пашчасціла. А Лізе — не». Пасля смерці беларускі ў Варшаве ў сеціве шырыцца хэштэг #хопіцьгвалціць — вось што пішуць 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
19
Абуральна
2
7
бабруйчанін/адказаць/
05.03.2024
?? " хлопчык Лізы" з Украіна 23 гады інфа сапраудная ?? Ганіце гєтага " ушлага" ..на х..ауз..
1
Алена/адказаць/
05.03.2024
Добры бізнэс прыдумаў. Моладзь цяпер усё данатамі робіць. Працаваць лянотна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера