Знайсці
04.03.2024 / 15:111РусŁacБел

Краіны Цэнтральнай Азіі — «чорны ход» Расіі для паставак тавараў ваеннага прызначэння з Кітая

Ва ўмовах санкцый ключавым маршрутам для паставак тавараў сталі Казахстан і Кыргызстан.

Фота: Kim Steele / Getty Images

Як адзначае выданне The Wall Street Journal, Цэнтральная Азія дае Расіі магчымасць для паступлення падсанкцыйных тавараў. Праз гэты рэгіён паступаюць тавары з Кітая, дзе іх вытворчасцю займаюцца нават буйныя амерыканскія кампаніі.

«Цэнтральнаазіяцкі гандлёвы маршрут асабліва важны, паколькі праз яго ў Расію паступае вялікая колькасць тавараў заходняй вытворчасці. Гэта ключавы маршрут для мікраэлектронікі, аўтамабільных запчастак, прадметаў раскошы — тавараў, якія выкарыстоўваюцца як на полі бою на Украіне, так і для асабістага спажывання», —

цытуе выданне словы аналітыка па Расіі ў вашынгтонскай даследчай кампаніі C4ADS Наталі Сімпсан (Natalie Simpson).

З узмацненнем рэгулюючымі органамі ЗША і ЕС кантролю за экспартам чыпаў значэнне перанакіраванага патоку тавараў з Кітая ў Расію праз Цэнтральную Азію толькі ўзрасло.

Аналітыкі звяртаюць увагу на рэзкі рост з лютага 2022 года кітайскага экспарту тавараў падвойнага прызначэння ў Казахстан і Кыргызстан. Згодна са звесткамі кітайскай мытні ў 2023 годзе экспарт 45 мэтавых тавараў вырас да 1,3 мільярда долараў, што на 64% больш, чым у 2022 годзе. Многія з гэтых тавараў, паводле гандлёвых запісаў, прадстаўленых C4ADS, затым былі адпраўленыя ў Расію.

Разам з гэтым экспарт чыпаў з ЗША і ЕС у Казахстан, Кыргызстан і Арменію ў 2023 годзе скараціўся на 28 працэнтаў.

У той жа час, згодна з дакладам Кіеўскай школы эканомікі, на які спасылаюцца журналісты, за першыя 10 месяцаў 2023 года Расія імпартавала з розных краін свету тавараў падвойнага прызначэння на суму 8,8 мільярда долараў, што ўсяго на 10% менш, чым у дасанкцыйны перыяд.

Акрамя гэтага, аўтары звяртаюць увагу на закупкі ў Кітая Казахстанам беспілотнікаў, якія не ўваходзяць у спіс санкцыйных тавараў. На працягу двух гадоў да пачатку баявых дзеянняў такой пазіцыі ў імпарце гэтай краіны не было.

А ў 2023 годзе Казахстан купіў у Кітая беспілотнікаў на суму $5,9 мільёна і экспартаваў іх у Расію на суму $2,7 мільёна. Казахстан пры гэтым не зʼяўляецца буйным вытворцам беспілотнікаў.

Дзве краіны Цэнтральнай Азіі — не адзіны шлях паставак тавараў падвойнага прызначэння ў Расію. Яны таксама паступаюць праз Абʼяднаныя Арабскія Эміраты і Турцыю.

Чытайце яшчэ:

Кыргызстан пад ціскам ЗША абмяжоўвае транзіт санкцыйных тавараў у Расію

Блізкі да Лукашэнкі бізнэсмен закупляе дэталі для расійскіх танкаў у Тайваня і Японіі. Хто ён?

Кітайскі аўтапрам заваёўвае свет. Не без дапамогі Захаду

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
13
0
Варшава/адказаць/
04.03.2024
Наложить аналогичные российским санкции на Казахстан и Кыргызстан, чтобы другим не повадно было. Тогда может остальные страны задумаются, что они делают, что они фактически помогают РФ совершать преступления в Украине.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031