Знайсці
29.02.2024 / 09:13РусŁacБел

У Камянецкім раёне мужчына ў сварцы парэзаў руку жонцы электрапілой. Вось што вырашыў суд

Мужчына ў верасні мінулага года падчас сваркі пагражаў жонцы электрапілой і нанёс не менш за чатыры парэзы на руцэ.

Як піша БелТА, абвінавачаны віну не прызнаў.

Суд Камянецкага раёна вынес яму прыгавор за наўмыснае прычыненне менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Мужчыну асудзілі на адзін год папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму без штрафу. Мужчына таксама будзе праходзіць прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму. 

Прыгавор можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Чытайце таксама: 

У Слаўгарадзе фура збіла машыну хуткай дапамогі

Чацвера білі, а трое здымалі на тэлефон. Дзяўчынка з-пад Мінска стала ахвярай булінгу

16-гадоваму падлетку далі 10 гадоў выхаваўчай калоніі за падпал здымнай кватэры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031