Знайсці
14.02.2024 / 14:3113РусŁacБел

Польскія памежнікі не прапускаюць беларусаў з візамі PBH без працоўнага запрашэння ці дамовы

Польскія памежнікі перасталі пускаць у Польшчу беларусаў з візамі, атрыманымі па праграме Poland Business Harbour, калі ва ўладальніка візы няма пацверджання мэтавага выкарыстання дакумента. Пра гэта «Медыязоне» распавялі беларусы, якія сутыкнуліся з праблемай, і кампанія visa_helps, якая займаецца дапамогай у атрыманні віз.

Кампаніі вядома пра трох беларусах, якіх не прапусцілі праз пункт пропуску «Брэст — Цярэспаль». Прычынай стала адсутнасць дакументаў, якія пацвярджалі б мэтавае выкарыстанне гэтага тыпу візы: працоўнага кантракта, b2b-дамовы або адкрытага ІП.

У visa_helps распавялі, што ўсе трое — кліенты кампаніі. Верагодна, што колькасць беларусаў, якіх не прапусцілі праз мяжу, куды большая. 

Працаўнікі кампаніі паведамілі, што ім таксама вядома аб выдачы польскімі памежнікамі забароны на наведванне Польшчы на ​​шэсць месяцаў аднаму з беларусаў з візай PBH, але без дадатковых дакументаў. 

Інфармацыю «Медыязоне» таксама пацвердзіла беларуска, якую ўчора «развярнулі» на мяжы з Польшчай. Па ейных словах, памежнікі не прапускалі ў Польшчу нават тых, у каго было запрашэнне ад працадаўцы. 

Яшчэ адзін беларус распавёў «Медыязоне», што сёння яго не пусцілі ў Польшчу, бо ў яго не было працоўнага кантракту. Па словах мужчыны, раней памежнікі прапускалі з візай PBH без абгрунтаванняў атрымання гэтага віду візы. Сёння пры ім не пусцілі яшчэ чатыры чалавекі. 

Праграма Poland Business Harbour была закрыта ў студзені 2024 года. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што яна будзе закрытая да таго часу, пакуль «не будуць прыняты рашэнні для забеспячэння належнай праверкі кампаній і замежнікаў, якія зʼяўляюцца яе бенефіцыярамі».

Чытайце таксама:

У Польшчы рыхтуюць змены ў Закон аб замежніках. Яны закрануць атрыманне ДНЖ і Blue Card

У 2023 годзе ў Польшчы не далі часовага ДНЖ амаль 14% заяўнікаў з Беларусі

«Больш за палову майго офіса выкарыстоўвала гэтую візу проста для падарожжаў». Што думаюць айцішнікі пра закрыццё праграмы Poland.Business Harbour

«Не апраўдала надзей». Палякі патлумачылі, чаму прыпынілі візавую праграму Poland. Business Harbour

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
3
Жора/адказаць/
14.02.2024
этот, "жизнь жестока", это в вашем понимании все беларусы должны гнить в диктатуре следующие 10-20-30 лет? Сами то откуда пишете, красавец, из польши-литвы небось?

Любой, кто смог выехать из страны с массовыми репрессиями в активной фазе, по визе ЛЮБОГО типа, временно или навсегда - молодец!
14.02.2024
[Рэд. выдалена]
0
Да мацквы, да аборы/адказаць/
14.02.2024
этот, Калі манкурт не ў стане вывучыць родную мову, навошта ён навогул піша на сайце беларускай газэты? Вэк!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031