Знайсці
11.02.2024 / 19:141РусŁacБел

Якія дарогі плануюць адрамантаваць у 2024 годзе

Міністэрства транспарту і камунікацый агучыла планы.

Сёлета збіраюцца завяршыць рэканструкцыю ўчасткаў дарог Р-53 ад Смалявічаў да Жодзіна, М-3 ад Лагойска да Плешчаніц, другой чаргі аўтамабільнай дарогі Р-46. Таксама плануюць скончыць капрамонт дарогі Р-46 на ўчастку ад Полацка да мяжы з Расіяй.

Агулам за гэты год плануюць адрамантаваць і пабудаваць не менш за 1600 км рэспубліканскіх і 2700 км мясцовых аўтамабільных дарог. 

У 2023-м адрамантавалі звыш 1 400 км рэспубліканскіх аўтамабільных дарог (або 102,6% ад задання) і звыш 2 200 пагонных метраў маставых збудаванняў на іх (101,7% ад задання).

Так, за мінулы год пасля рамонту адкрылі Паўднёва-заходні абход Магілёва і ўчастак аўтадарогі Р-99 Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна.

Чытайце таксама:

На паўтара года перакрылі на рамонт адну з рэспубліканскіх трас

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

«Я проста ў ах*і». Беларус апублікаваў відэа дарог у Гомельскай вобласці. Асцярожна, шмат лаянкі!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
11.02.2024
Амаль усё пакрыцьцё Мінск-Гомель да Пухавіч у дзірках, мяркую, тое ж і на шмат іншых дарогах. І тлумачэньне, што то мароз, то адліга, не падыходзіць - у Фінляндыі, Нарвегіі надвор'е падобнае нашаму, і ўсё там з дарогамі нармалёва. Пяску трэба менш дадаваць у сумесь для вытворчасьці асфальту.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930