Знайсці
07.02.2024 / 16:087РусŁacБел

Відэа з новых плаваючых могілак пад Баранавічамі ўзарвала тыкток

Кадры з новых гарадскіх могілак у вёсцы Лесіна жыхар Баранавічаў выклаў 6 лютага. На іх відаць, у якую брудную калатушу ператварыліся могілкі праз адлігу і непагодзь, заўважыў bar24.by.

Відэа літаральна ўзарвала тыкток, набраўшы за суткі больш за 270 тысяч праглядаў.

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі актыўна абмяркоўваюць яго. Адны спачуваюць незайздроснай долі нябожчыкаў, адзначаючы, «як крыўдна ў канцы шляху ляжаць у балоце».

 

@belarusnovosti Под Барановичами поплыло клабище #беларусь#беларусьновости#кладбище#похороны#ритуальныеуслуги#барановичи#брест#новостибеларусь#белорусы#белоруссия♬ Lost Lifes - Steve Ralph

Іншыя перажываюць з-за магчымых наступстваў такіх падтапленняў для жывых. 

«Могілкі на грунтавых водах, а потым усё гэта ідзе ў нашы студні і водаправод», — піша адна з каментатарак. 

Але многія адзначылі, што іх «больш дзівіць колькасць свежых магіл, а не бруд». 

«Гэта столькі памерла людзей за год. Страшна, што робіцца», — адзначыў нехта.

 

@____vano____

♬ оригинальный звук - Ivan Ivanik

Новыя гарадскія могілкі ў Лесіне адкрылі крыху больш за два гады таму. Першае пахаванне тут зрабілі ў лістападзе 2021 года. Па стане на сакавік 2023 года на могілках было больш за 800 магілаў.

Тут і цяпер амаль няма помнікаў, бо арганізацыі, якія займаюцца ўстаноўкай надмагілляў, адмаўляюцца браць замову на іх праз асаблівасці мясцовага грунту.

Чытайце таксама:

«Ведалі б, не хавалі б тут». У Баранавічах адкрылі могілкі, на якіх праз асаблівасці грунту немагчыма паставіць помнік

Замест жаніха ў ЗАГС прыйшла міліцыя: дзяўчына хацела выязную рэгістрацыю шлюбу, але ледзь не атрымала адміністратыўку

«Малышка паспела толькі расплюшчыць вочкі». У Мінску немаўля памерла ад асфіксіі — медыкі не сталі рабіць кесаравага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
14
1
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
08.02.2024
нашли могилу моей бабушки, дедушки и конечно отца... гэта простыя камяні як у простых бедарусаў
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
08.02.2024
«Могілкі на грунтавых водах, а потым усё гэта ідзе ў нашы студні і водаправод», — піша адна з каментатарак. 

дык так і ёсць
ахоўная зона ад чалавечых могілак адна з самых вялікіх
0
«Анубис» - Ритуальные услуги - Все виды услуг под ключ/адказаць/
08.02.2024
«Гэта столькі памерла людзей за год. Страшна, што робіцца», — адзначыў нехта.

дык гэна мо не ў Баранавічах мот...

https://nashaniva.com/335740
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера