Знайсці
03.02.2024 / 15:0910РусŁacБел

«Закрычала так, што ў Мінску было чуваць». Спявачку Б'янку спрабавалі скрасці ў цэнтры Масквы

Яна заявіла, што мужчына з «тварам Чыкаціла» пагражаў ёй палкай і хацеў сілком запіхнуць у машыну.

38-гадовая беларуска Таццяна Ліпніцкая (сапраўднае імя Б'янкі) расказала Shot, што ўчора каля 18:00 паехала на манікюр. Калі ўжо падышла да салона, да яе падбег незнаёмец з палкай і загадаў садзіцца ў аўто.

Яна закрычала так, што «ў Мінску было чуваць», пасля чаго «выкрадальнік» спалохаўся і ўцёк. Па апісанні спявачкі, мужчына быў высокім — каля двух метраў, у цёмным пухавіку, а тварам быў падобны на Чыкаціла.

Цяпер адвакат спявачкі вырашае, ці будуць яны падаваць заяву ў паліцыю.

Сама Б'янка звярнулася па дапамогу да псіхолага, бо цяпер не адчувае сябе ў бяспецы і баіцца адна выходзіць на вуліцу.

Б'янка (Таццяна Ліпніцкая) — R&B-спявачка, аўтар песень, музычны прадзюсар, танцоўшчыца і тэлевядоўца. Адна з першых выканаўцаў R&B у Расіі. Яе музычная кар'ера пачалася ў 2003 годзе пасля супрацоўніцтва з праектам «Сярога», дзеля якога яна адмовілася прадстаўляць Беларусь на конкурсе «Еўрабачання». Асновай стылю з'яўляецца сумесь амерыканскага урбану з рускім поп-фолкам з яго прыпеўкамі і фальклорнымі матывамі.

Чытайце таксама:

Як змянілася спявачка Б'янка ФОТА

Спявачка Тэйлар Свіфт ставіць пад пагрозу перамогу Трампа

Нявестка Лукашэнкі прысвяціла песню Году якасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
13
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
1
04.02.2024
Каму цікавыя крыкі гэтай губернскай п’янкі, всем пофиг на твою украину,,, успокойся
04.02.2024
ром, всем пофиг на твою па рашку,,, успокойся
0
Пытаньнечка/адказаць/
04.02.2024
Адкуль яна ведае як выглядае Чыкаціла?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031