Знайсці
01.02.2024 / 23:183РусŁacБел

У Расіі пераследуюць за «дзяржздраду» распрацоўшчыкаў гіпергукавых тэхналогій

У Расіі за апошнія гады арыштавалі як мініімум 12 навукоўцаў, якія займаліся вывучэннем фізічных працэсаў пры гіпергукавых хуткасцях, падлічыла Руская Бі-бі-сі. 

Ілюстрацыя: Бі-бі-сі

Былі арыштаваныя Анатоль Маслаў, Аляксандр Шыплюк, Валерый Звягінцаў, Уладзіслаў Галкін, Анатоль Губанаў, Валерый Галубкін. Імёны яшчэ трох навукоўцаў выданне не прыводзіць.

Таксама затрымлівалі навукоўцаў Уладзіміра Кудраўцава, Рамана Кавалёва, Дзмітрыя Колкера, але яны памерлі падчас следства. Усіх 12 чалавек абвінавачвалі ў дзяржаўнай здрадзе (артыкул 275 КК).

Навукоўцаў, якія вывучаюць гіпергук, арыштоўвалі ў падмаскоўных Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце машынабудавання (ЦНДІмаш), Цэнтральным аэрагідрадынамічным інстытуце (ЦАГІ), а таксама ў новасібірскім Інстытуце тэарэтычнай і прыкладной механікі (ІТПМ) Сібірскага аддзялення РАН.

«Забралі самых прыстойных, тых, у каго была найлепшая рэпутацыя», — пракаментаваў арышты супрацоўнік ІТПМ.

ФСБ актыўна зацікавілася спецыялістамі ў гэтай галіне пасля 2018 года — тады прэзідэнт Уладзімір Пуцін прэзентаваў «гіпергукавыя ракеты, якія не маюць аналагаў у свеце» ў пасланні Федэральнаму сходу. Ён заявіў, што зброя зможа манеўраваць з хуткасцю метэарыта, пераадольваць усе сістэмы СПА і «практычна непаражальная».

У прыватных гутарках супрацоўнікі ФСБ прызнаваліся, што арышты па абвінавачваннях у продажы сакрэтнай інфармацыі адбываюцца «па высокім жаданні», расказаў адвакат Яўген Смірноў, які бараніў у судах фігурантаў спраў. Паводле яго, следчыя адкрыта казалі, што дакладваюць Пуціну пра кожную такую справу ў дачыненні навукоўцаў.

Мэта працы ФСБ — прадэманстраваць, што за таямніцамі аб расійскіх ракетах палююць шпіёны, удакладніў Смірноў: «Пацешыць эга, паказаць, што расійскія ракеты — найлепшыя, і іх спрабуюць скрасці».

Ён звярнуў увагу, што амаль усе справы аб дзяржздрадзе супраць навукоўцаў развіваліся аднолькава: супрацоўнікі ФСБ прыходзілі ў інстытуты і шукалі сярод іх міжнародных праектаў за 10-15 гадоў тое, што ім «максімальна падыходзіць».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
02.02.2024
А не надо было врать сцарю про 17 Махов. На бочку с порохом, пущай полетают.
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
02.02.2024
ничего, Русской Родине иногда и на зоне нужно послужить. Сурова Расея-мать, но это ж мать. Её.  Терпите, голубчики. Достоевский с Гумилёвым терпели и вам велели.
0
Юзік/адказаць/
02.02.2024
Трэба ж неяк тлумачыць чаму гэтая цуда зброя так і не матэрыялізавалася з мальцікаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера